Наста Лойка: Абскарджаньне зьяўляецца важным доказам перакананьня ў сваёй праваце

Праваабаронца і юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Наста Лойка  адказала на пытанні "Беларускага дакументацыйнага цэнтра":

 

– З чым, як Вы мяркуеце, зьвязанае цяперашняе “пацяпленьне”? Значна панізіўся адсотак затрыманьняў і арыштаў грамадзянскіх актывістаў у параўнаньне зь мінулымі гадамі. Апазіцыя ладзіць мітынгі, сходы. Найбольшае пакараньне – штраф арганізатарам. Ці варта “расслабляцца” актывістам, ці гэта ўсё-ткі часовая зьява?   

– На маёй памяці гэта ня першая хваля “пацяпленьня” з боку ўладаў, нешта падобнае было з канца 2008 году па канец 2010-га, але з той асаблівасьцю, што тады былі публічныя заявы пра пэўныя рэформы, чаго няма зараз. То бок, сытуацыя проста замарозілася: з аднаго боку няма палітвязьняў і арыштаў для актывістаў, але з іншага няма сыстэмных зьменаў. Гэта выклікана больш эканамічна-палітычнымі інтарэсамі. Канечне, а ня добрай волей уладаў, таму ў любы момант усё можа павярнуцца зноў. Пакуль не адбудуцца структурныя рэформы ў галіне правоў чалавека, ня варта спадзявацца на прынцыповае паляпшэньне сытуацыі. Як мінімум, мусіць быць адмененае сьмяротнае пакараньне, наладжаны справядлівы суд і лібэралізаванае заканадаўства й практыка ў галіне свабоды сходаў і асацыяцый.

– Чаму важна дакумэнтаваць факты рэпрэсыяў з боку супрацоўнікаў міліцыі, розныя парушэньні падчас сьледзтва, разьбіральніцтва і г.д.?

– Па-першае, мы не павінны галаслоўна сьцьвярджаць пра парушэньні правоў чалавека – гэтаму павінны быць канкрэтныя доказы. Дакумэнтацыя зьяўляецца найбольш паказальнай формай фіксацыі інфармацыі пра рэпрэсыі. Прычым, важна як захоўваць дакумэнты, так і апытваць людзей, фіксаваць усімі магчымымі спосабамі, каб аднойчы гэта паспрыяла юрыдычнай ці гістарычнай хаця б справядлівасьці. 

– Ці ёсьць сэнс абскарджваць судовыя пастановы? Ці былі выпадкі ў Вашай практыцы скасаваньня судовага рашэньня?

– Абскарджаньне асабіста для мяне заўжды зьяўляецца важным доказам перакананьня ў сваёй праваце й спосабам публічнай фіксацыі гэтай нязгоды. У нашых прававых рэаліях яны няхай і не зьяўляюцца эфэктыўным мэханізмам адстайваньня правоў, але адзіным легальным мэтадам настойваньня на гэтым. Часам насамрэч пастановы адмяняюць. Я бачыла адзін апраўдаўчы прысуд па крымінальнай справе (пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў 2009 годзе), шмат пастаноў аб адміністрацыйных справах былі накіраваныя на новы разгляд, а часам і адмененыя. Можа, гэта каля 5%, але тэарытычна гэта можа здарыцца з кожным, таму варта спрабаваць.

 Беларускі дакументацыйны цэнтр 

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры