«Красный человек» вновь марширует по белорусской земле

Построенная в современной Беларуси гражданином Лукашенко система не только уровнем своей агрессии и лживостью пропаганды всё больше напоминает СССР 30-х годов, но даже своей эстетикой. Неслучайно современные пропагандисты вернули со свалки истории наполненный языком вражды советский плакат. Используя старые картинки, для борьбы с новыми вымышленными «врагами народа». 

И это очень символичная картинка.

Всё также идёт по улицам Беларуси "красный человек", о котором Нобелевская лауреатка Светлана Алексиевич сказала: «Двадцать лет назад мы проводили "красную" империю с проклятиями и со слезами... "Красной" империи нет, а "красный" человек остался…».

90 лет прошло, а в Беларуси — всё тоже: глумление над белорусскими национальными символами, нелепое навешивание всевозможных -измов, поиск врагов и агентов Запада, выполняющих различные программы и заказы и не желающих замечать "славное настоящее" и т.п. 

Идёт «красный человек» по нашей земле, выметает «лишних людей» — в эмиграцию, тюрьмы, лагеря. Калечит. Уничтожает... Так, защищая белорусскими национальные символы, был убит молодой художник Роман Бондаренко.

И всё сильнее  человеконенавистническая эстетка убийц берёт за горло всё свободное, всё независимое, всё творческое. 

Точно так в 1932 году, вооружившись революционной бдительностью, критик Виталий Вольский выстрелил своей рецензией в белорусского художника Ефима Минина. 

В. Вольскі

Аб рэцыдывах нацыянал-дэмократызму ў творчасьці мастака Мініна

 Разгортваньне сацыялістычнага будаўніцтва і ліквідацыя варожых клясаў выклікае абвастрэньне клясавай барацьбы і пэўную актывізацыю антысавецкіх элементаў. Гэта абвастрэньне наглядаецца за апошні час і на літаратурна-мастацкім вучастку ідэолёгічнага фронту. Разгромленыя нацыянал-дэмократычныя элемэнты — агенты кулацка-капіталістычнай контррэвалюцыі — зноў робяць спробу аднавіць сваю шкодніцкую антысавецкую дзейнасьць на паасобных вучастках культурнага будаўніцтва. Актывізацыя гэтых элемэнтаў, зьвязаная з абвастрэньнем клясавай барацьбы, пра што гаварыў 23 сьнежня 1932 году у сваім дакладзе на сходзе партактыву Менскай арганізацыі сакратар ЦК КП(б)Б тав. Гікала, патрабуе ўзмацненьня клясавай пільнасьці, патрабуе рашучага змаганьня на два франты — супроць усіх ворагаў ленінскай нацыянальнай палітыкі, супроць усіх клясава-варожых праяў і вылазак на паасобных вучастках мастацкага фронту.

Пра актывізацыю клясава-варожых тэндэнцый, пра пэўныя рэцыдывы нацыянал-демократычных канцэпцый у галіне выяўленчага мастацтва сьведчыць апошняя работа мастака-гравера Е. С. Мініна, выстаўленая ім на V-й усебеларускай мастацкай выстаўцы. Гэта — гравюра на дрэве, зробленая па заказу Віцебскага дзяржаўнага музэю. На гравюры, якая зьяўляецца экслібрысам для бібліатэкі азначанага музэю, мы бачым звычайныя атрыбуты нацдэмаўскай сымболікі. На першым пляне зьмешчана фігура сярэднявечнага рыцара ў вайсковым убраньні, які сядзіць у задумлівай позе, схіліўшы галаву, каля аднэй з калюмнаў нейкага порталу. Перад рыцарам скрутак паперы з малюнкам нейкага замку, царкоўная вежа, старадаўняя ваза ды інш. На заднім пляне, навэрсе, па куткох — па абодвы бакі порталу зьмешчаны маленькія, ледзь прыкметныя, схематычна накіданыя партрэты Пушкіна, Леніна і Маркса.

Пры першым выпадковым поглядзе на гравюру можа спачатку здацца, што гэтае дзіўнае злучэньне ў адну суцэльную композыцыю такіх рознастайных элемэнтаў зьяўляецца проста вынікам бяспрынцыпнага эклектызму мастака. Такі погляд быў-бы памылковым, бо справа абстаіць значна горш. Ніводзін з азначаных вышэй элемэнтаў композыцыі ня трапіў на гравюру выпадкова. Усе яны падпарадкаваны пэўнай ідэалёгічнай мэце. Усе яны трапілі на гравюру у парадку мастацкага выкананьня пэўнай ідэалёгічна-пасьлядоўнай праграмы. Невыпадкова апынуўся на пярэднім пляне і сярэднявечны рыцар, постаць якога нам, дарэчы, добра знаёма. Гэта той самы сымбалічны рыцар, якога мы ужо бачылі калісьці з стылізаваным васільком на шчыце — эмблемай нацдэмаўскай тэорыі “нацыянальнай самабытнасьці” і “незалежнасьці”, “сапраўднай беларускай краскай”, як выказваўся ў свой час адзін з былых ідэалёгаў нацыянал-дэмократызму ў мастацтве Красінскі, — у “Апраметнай”, гэтым сцэнічным увасабленьні нацдэмаўскай ідэалёгіі на падмостках БДзТ2. Гэты рыцар зьяўляецца сымбалем і эмблемай ідэй беларускай буржуазнай дзяржаўнасьці. Вобраз яго быў запазычаны нацдэмамі з сярэднявечнага дзяржаўнага гербу вялікага княства Літоўскага, з так званага гербу “Пагоні” і адноўлены імі пасьля рэвалюцыі на дзяржаўным сьцягу і гэрбе буржуазнай Беларускай народнай рэспублікі.

Пра значэньне, якое надаецца ў рабоце Мініна гэтым элемэнтам, сьведчуць яскрава і пропорцыі гравюры. Рыцар — увасабленьне часоў фэўдалізму, гэтага — паводле гістарычных канцэпцый нацдэмаў — “Залатога века” беларускага культурнага адраджэньня і дзяржаўнай магутнасьці, зьмешчаны на пярэднім пляне малюнку і займае разам з іншымі атрыбутамі сярэднявечча, больш як 3/4  плошчы ўсей гравюры. Гэтыя атрыбуты цалкам затуляюць портрэты Маркса і Леніна. Апошнія зроблена ледзь прыкметнымі штрыхамі ў выглядзе цьмяных напоўсілуэтаў побач з аднолькавым па памерах і па выкананьню портрэтам Пушкіна і зьмешчаны мастаком у цёмных куткох гравюры. Як пропорцыі, так і характар разьмяшчэньня элемантаў композыцыі данага экслібрысу, таксама зусім невыпадковы. Яны цалкам адпавядаюць ідэолёгічным устаноўкам нацдэмаў ня толькі ў галіне работы над экслібрысам, але і ў галіне музэйнай справе. У пытаньнях музэйнага будаўніцтва нацдэмы заўсёды рабілі націск на адлюстраваньне ў музэйнай экспозіцыі і на вывучэньне ў музэйных сховах момантаў фэўдальнага мінулага пры адсоўваньні ў бок усяго, што зьвязана з сучаснасьцю, з соцыялістычным будаўніцтвам. Гэтыя ўстаноўкі нацдэмаў і знайшлі якраз свае адлюстраваньне ў даным экслібрысе, які зроблены Мініным для бібліатэакі Віцебскага дзяржаўнага музэю. “Экслібрыс — сымболь. Экслібрыс павінен адбіваць дух бібліатэкі, яе характар, уласьцівасьць”, — пісаў калісьці Касьпяровіч, дадаючы між іншым, што “беларускім экслібрысам лічыцца той, які зроблен для беларуса, незалежна ад таго, мастаком якой нацыянальнасьці ён зроблены”.

Мы бачым, што ў данай рабоце мастак Мінін выканаў дырэктывы нацдэмаўскіх тэарэтыкаў, імкнучыся ў сваім экслібрысу адлюстраваць, у пэўных сымбалях зьмест і напрамак нацдэмаўскіх поглядаў на культурнае будаўніцтва і, у прыватнасьці, на музэйную справу.

З гэтай сваёй апошняй працай (у левым ніжнім кутку яе адзначана: 1932 г.) мастак Мінін лічыў патрэбным выступіць на выстаўцы, прысьвечанай 15-годзьдзю Кастрычнікавай рэвалюцыі…

 

 Какие узнаваемые приёмы и обвинения! 

Тогда в 1932 году Ефиму Минину удалось выжить. Но через 5 лет, на пике сталинской борьбы с «лишними людьми», он был расстрелян по нелепому, сфабрикованному обвинению.

Справка: Ефим Минин (род. 1894–1937) белорусский художник, гравёр, иллюстратор. Один из пионеров белорусского экслибриса. Родился в Витебске. Учился в художественной школе Юделя Пэна, работал преподавателем в художественно-практическом институте (1922–1923) и Витебском художественном техникуме (1923–1937). Арестован НКВД 1 ноября 1937 года. 19 ноября приговорен к расстрелу, как член Польской военной организации. Реабилитирован 19 мая 1958 года.

Белорусский документационный центр

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры