Жизнь под оккупацией: между молотом и наковальней (отчёты Минской районной управы за 1942 год)

Несмотря на то, что в прошлом году мы отметили уже 75-летнюю годовщину завершения Второй мировой войны, она до сих пор оказывает огромное влияние на наше настоящее. В России проходит процесс по обвинению Алексея Навального в клевете на ветерана войны. А в Беларуси идёт настоящая битва за белорусский национальный флаг. Всё это проходит на фоне попытки на государственном уровне запретить любые пересмотры «исторической правды», которая часто оказывается не более, чем советскими мифами. Сегодня любое историческое исследование, не соответствующее официальной идеологической установке, может попасть под обвинение в подобном «пересмотре». В то же время совершенно безнаказанно публикуют свои произведения в государственных и научных изданиях различные отрицатели – Катынского расстрела, Холокоста, а в Беларуси – отрицатели Куропат. 

Особенно болезненными для официальной пропаганды в Беларуси являются вопросы сотрудничества с оккупантами, как покушение на святой догмат о всенародной борьбе. Здесь в целом остался коммунистический подход. Единственным критерием оценки по шкале "подвиг-преступление" остаётся сражение на стороне советской власти, а не совершение военных преступлений. И если они были совершены "ради победы", то о них лучше не вспоминать. Уже сам факт нахождения человека на оккупированной территории (что было виной исключительно сталинского режима, оказавшегося неспособным защитить территорию Беларуси от агрессора) рассматривался как серьёзный проступок.

Публикуемые ниже политико-хозяйственные обзоры Минского (Менского) района отправлялись Минской районной управой на имя комиссара Минского округа Кайзера уже более чем через год после оккупации с июля по октябрь 1942 года. В этот период, хотя битва за Москву закончилась победой Красной армией, но вермахт развивал своё успешное наступление, захватывая огромные территории СССР. Но на жизнь простых граждан на оккупированных территориях Беларуси большее значение имели вовсе не события на фронте, который был уже очень далеко, а разворачивающаяся партизанская война.

Начальник Минской районной управы (Камісарычны Бургомістр Менскага раёну) Владислав Контовт составлял свои обзоры на основе обзоров, поступавших к нему из 19 волостных правлений (управ). Например, обзор от Боровского  волостного правления (деревня Боровая ныне в пределах Минска, находилась напротив современного престижного коттеджного посёлка Веснинка на другом берегу Свислочи, была центром сельсовета, отселена во время строительства водохранилища «Дрозды», сейчас от деревни остались руины нескольких домов) от 20 августа 1942 года:

Бараўская Валасная Ўправа

Менскага раёна

20.08.1942

№ 490

Менскай Раённай Управе

На Вашу адносіну ад 22.06.42 за № А-9 Бараўская Валасная Ўправа дасылае справаздачу аб дзейнасьці воласьці за жнівень м-ц.

1. Настроі насельніцтва: Добры.

2. Становішча бясьпекі: Жыцьцё праходзіць нармальна і ніякай бяспекі не прадбачыцца. Аб паветраным шары аб якім вам паведамлялась нашай адносінай ад 15.8.42 № 489, ніякіх чуткаў больш нямаецца.

3. Гаспадарчае становішча: Ураджайнасьць усіх пасеваў сярэдняя. Уборка азімых праходзіць здавальняючы, а таксама пачалась часткова ўборка яравых.

4. Важныя падзеі: ня было.

5. Агульныя прапановы, пытаньні і ініцыятывы: Нічога нямаецца.

Или за декабрь того же года:

Бараўская Валасная Ўправа

Менскага раёна

23.12.1942

№ 633

Менскай Павятовай Управе

Бараўская Валасная Ўправа дасылае справаздачу аб дзейнасьці воласьці за сьнежань месяц 1942 года.

1. Настрой насельніцтва: Добры.

2. Становішча бясьпекі: Жыцьцё праходзіць нармальна, за выключэньнем вёсак Зарэча-1 і Зарэчча-2, дзе ўжо сталі наведвацца бандыты (партызаны) і забіраюць у насельніцтва адзежу і жывёлу (11-16.12.42).

3. Гаспадарчае становішча: Здача нарыхтовак дзяржаве і нарыхтоўка леса праходзіць здавальняюча.

4. Важныя падзеі: ня было.

5. Агульные прапановы, пытаньні, ініцыятывы: нічога ня было.

Эти обзоры в волостях создавались по присланному из районной управы образцу, например, фрагмент такого же обзора из Строчицкого волостного правления:

Строчыцкая Валасная Ўправа

29.08.42

Спадару камісарнаму Бургомістру Менскага р-ну зьвесткі аб дзейнасьці Строчыцкай Валасной Управы на 1.09.42

1. Настроі насельніцтва: Настроі насельніцтва добрыя, кожны селянін, працуя на сваёй уласнай палосцы зямлі, ахвотна зьбірае свой багаты ураджай…

4. Важныя падзеі: Важных падзеяў не было за гэты перыяд з 1.8 па 1.9. толькі былі выпадкі рабунку хатняе маёмасьці бандытамі у в. Новая вёска у ноч з 18.8 на 19.8. і у ноч з 27.8 на 29.8. Двух абаружаных вінтоўкамі і гранатамі бандытаў уварваліся у в. Новы Двор, дзе аграбілі 5 хат. Бралі адзежу верхнюю, бяльлё, жаночыя туфлі і у гр-на Рыбіцкага Цімоха кожаную тужурку і гармонік...

Безусловно, к публикуемым обзорам нужно относиться с определенной долей критики, но вряд ли они необъективно отображают общие настроения населения во второй половине 1942 года в Минском районе, который только становился зоной партизанской борьбы. Огромное значение для настроений сельских жителей имел новый порядок землепользования, который отменял колхозы и позволял крестьянам получить землю в частную собственность. Что отмечается в обзорах. Кроме того, отобранные большевиками земли, жильё и имущество по возможности возвращалось «раскулаченным» семьям. 

По мере нарастания партизанской борьбы, настроения населения резко менялись. Что в первую очередь было связано с грабежами, угрозами, насильственным уводом в партизаны, а к концу 1942 года и убийствами полицейских, старост и других представителей новой власти (иногда целых семей) и поджогами. Отмечу, что, например, в обзоре Папернянской волостной управы от 22 августа 1942 года безопасность населения непосредственно связывается с наличием в волости значительных вооруженных подразделений: «1. Настрой насельніцтва па воласьці добры. 2. Становішча бясьпекі. Уполне добрае, так як у вёсцы Паперня маюцца вайсковыя часьці Літоўцаў і Немцаў, а таксама ў дзяржмаёнтках Кожухава і Вішнеўка ёсьць паліцыя...». Однако это не уберегло упоминаемое государственное имение «Вишневка» от нападения 21 сентября 1942 года партизанского отряда численностью около 300 человек грабежа и уничтожения сарая с 60 тоннами хлеба. Свои надежды на перелом в борьбе с партизанами Контовт (а по его словам и местное населние) возлагал на скорейшее создание Беларускай Самааховы. Однако партизаны уводили подходящее для военной службы население в леса.

По сути же, белорусское гражданское население оказалось между молотом и наковальней, когда и немцы, и партизаны видели в нём исключительно источники пополнения своих людских, продовольственных и прочих ресурсов, в то время как безопасности никто из этих двух сил не мог гарантировать.                                                                                                                                    

Камісару Менскай Акругі

Спадару Д-ру Кайзеру 

У адпаведнасьці з Вашым загадам ад 18.6.42 дадзеным інфармірую аб палітычна-гаспадарчым становішчы па Менскаму раёну.

1. Настроі насельніцтва.

Насельніцтва Менскага раёну ў абсалютнай бальшыні добра настроена і спрыяючы адносіцца да нямецкай улады. За новы аграрны парадак, дзякуючы якому зямля перайшла селяніну ў собкасьць і за ягонае вызваленьне з-пад бальшавіцкага ярма, селянін-беларус шчыра ўдзячны Нямецкай Арміі. Добрыя адносіны да Нямецкага Ўраду і арміі праявіліся справай здачы футраў і мэталаў, якія былі праведзены насельніцтвам раёну з добрымі вынікамі, па закліку Нямецкай Улады.

Зараз сялянства занята практычным падзелам зямлі, наладжваньнем собскай сельскай гаспадаркі і чакае хутчэйшага заканчэньня вайны.

2. Становішча бясьпекі.

З боку беларускага сялянства раёну, выпадкаў варожага настрою, або яўнай супярэчнасьці супроць Нямецкай Улады, мне невядома фактаў. За справаздачны час на тэрыторыі Крупіцкай, Строчыцкай, Гатаўскай, Абчацкай і Каладзішчынскай валасьцёх менскага раёну зьяўлялісь невялікія групы партызанаў або бандытаў-рабаўнікоў, якія на тэрыторыі раёну не знаходзіліся, а прыходзяць з іншых раёнаў. У Каладзішчынскай воласьці 8.6.42 г. партызаны нападалі на памяшканьне старшыні воласьці, забралі хатнія рэчы, самаго старшыні воласьці ў гэты час дома не было.

3. Гаспадарчае становішча.

Вясеньні пасеў закончан і на шмат у карацейшы тэрмін, чым пры бальшавіках. Тое, што раней выкоквалася за 8 – 10 дзён, цяпер сялянствам рабілася ў 2 – 3 дні. Але з-за адсутнасьці насеньня, маецца недасеў па раёну па дадзенным валасьцёх на 5-10% супроць мінулага году. Стан азімых і яравых пасеваў ня зусім добры. Азімыя пасеяны зачастую ў дрэнна падрыхтаваную і мала ўгноенную глебу. Недахоп цягавай сілы таксама сказаўся на якасьці падрыхтоўкі глебы да пасеву яравых. Дрэннае халоднае надвор’е затрымлівае рост і развіцьцё азімых і яравых культур. Канюшына ў шмат якіх валасьцёх вымерзла, а на азімых пасевах сустракаюцца вымачкі. Адчуваецца недахоп цягавай сілы і халодных будынкаў для хаваньня ўраджаю збора 1942 г. Зараз сялянства актыўна займаецца падрыхтоўкай інвентара да ўборкі сенакосаў і хлеба.

4. Важныя падзеі.

Асабліва важных падзей за гэты час у межах Менскага раёну не было. 

5. Агульныя прапановы і пытаньні, ініцыятывы.

Тут патрэбна адзначыць наступныя два пытаньні: 1. Патрабуецца хутчэйшае вырашэньне пытаньня адносна абшчынах халодных будынкаў, каб падрыхтаваць іх да хаваньня новага ўраджаю збора 1942 г. і 2. Патрэбна было –б заняцца выяўленьнем і ўлікам загінуўшых плошчах канюшыны і азімых пасеваў.  

Камісарычны Бургомістр Менскага раёну. 

3.07.1942

 

Камісарыят Менскай Акругі

Спадару Д-ру Кайзеру

Палітычна-гаспадарчае становішча Менскага раёну за ліпень месяц характарызуецца наступным:

1. Настроі насельніцтва. 

На Ўсходнім фронце ў апошні час адбыліся значныя падзеі, узяты гарады: Севастовпаль, Варашылаўград, Варонеж, Растоў і інш. Гэтае дасягненньне Нямецкай Арміі яшчэ больш прыдала насельніцтву бадзёрасьці і ўпэўненасьці ў канчатковай перамозе Вяліканямеччыны. Настроі насельніцтва добрыя.

2. Становішча бясьпекі.

За справаздачны час на тэрыторыі Менскага раёну былі выпадкі зьяўленьня партызан і бандытаў ў наступных валасьцёх:

Гатаўская воласьць: Вёска Цэсіна зьявілась 2 бандыты да старасты вёскі, забралі боты і іншую вопратку, на другі дзень усё гэтае зьвярнулі і патрабавалі самагонкі.

Вёска Александрава – зьявілісь 2 бандыта да настаўніцы-немкі Гарнашэвіч з запытаньнем як яна цяпер жыве, а потым зайшлі да іншых гаспадароў і забралі сала.

Замастоцкая воласьць: Вёска Дварэц – зьявілась 4 бандыты, прасілі ежы – насельніцтва адмовіла, дык тады самачынна хадзілі па хатам і бралі ежу і вопратку. Вёска Заямачнае, адзін бандыт з аружжам ў дырэктара школы ўзяў ручны гадзіньнік, іншыя гаспадары ня пусьцілі ў хату, пасьля гэтага ён пайшоў да людзей якія пасьвілі коней, адабраў адзін пашпарт і ўшоў.

Трасьцянецкая воласьць: На дарозе пад мастом мясьцовай паліцыей выяўлена 6 бандытаў, якія займаліся кражай, гэтыя бандыты злоўлены і пакараны.

Каралішчавіцкая воласьць: У пасевах жыта каля вёскі Ельніца чутна запах разлагаючыхся трупаў, але яны яшчэ не знойдзены.

Ратамская воласьць: Вёска Банькаўшчына ў начы, а 2-й гадзіне ночы, 2 партызаны прыходзілі на кватэру старшыні воласьці сп. Кухарскага, запыталі ў жонкі дзе ён, пачуўшы адказ, што Кухарскага няма дома, партызаны ўшлі. Праз некаторы час у в. Банькаўшчына зьявілася 5 партызан, насельніцтва гаварыла, што ў гэты час у лесе было каля 100 чалавек. Аб усім гэтым воласьцю сваечасова паведамлен нямецкі пост.

Астрашыцка-Гарадзецкая воласьць: Вёска Галіца, 4 асобы з аружжам два разы прыходзілі да пісара абшчынай гаспадаркі, забралі боты, сала і іншае, акрамя таго прапанавалі не працаваць у якасьці пісара, бо ў наступны раз заб’юць. Праз некаторы час у гэтай-жа вёсцы 4 асобы прышлі да быўшага страшыні калгаса, але ён уцёк, насельніцтва падняла трывогу, пачалі біць у рэйку, партызаны ўшлі.

У апошнія дні гэтага месяца, калі дзеці з дзіцячага дома з кіраўнікамі былі ў лесе (вучастак пад назвай “Тчэнь”), дык да іх пад’ехала 2 верхавых у звычайнай сялянскай вопратцы з рэвальверамі і патрабавалі ад дзяцей ягад. Дзеці пачалі аддаваць ягады, кіраўнікі запратэставалі супраць адбіраньня ягад ад дзяцей, тады гэтыя асобы кіраўнічак затрымалі, а дзяцей адпусьцілі, але пазьней адпусьцілі і кіраўнічак. Аб гэтым была паведмлена паліцыя, якая трохі пастраляла, але ў лес не пайшла.

Кайкаўская воласьць: Вёска Міханавічы – зьявілася 6 бандытаў да старшыні воласьці з запытаньнем, чаму ён дома сьпіць, потым у шмат якіх сялян гэтай вёскі забралі вопратку і ўшлі. З торфазавода “Міханавічы” 9 чал. ваеннапалонных і 3 паліцэйскіх-украінца ўцяклі ў лес, а таксама адзін прыпісьнік, працаваўшы пастухом у в. Бярозаўка, уцёк у лес.

Крупіцкая воласьць: Вёска “Загацьце” – зьявілася 5 партызанаў, забралі ў насельніцтва сала, паліцыя ўсіх паймала. Вёска Анопаль – зьявілася 2, а ўсяго было 15 чалавек партызан, аб гэтым быў паведамлены карацельны атрад. З вёскі Падзёры і в. Дубінкі партызаны ўзялі 2-х хлапцоў па 18 – 19 гадоў.

Папернянская воласьць: З ваеннапалонных, якія працавалі на шасэ ўцякло 25 чалавек, потым яны мелі намер раззброіць нямецкі пост, гэтае ім не ўдалося, адзін палонны забіты, пазьней з лягеру ваеннапалонных уцякло 7 чалавек, а потым праз нядзелю яшчэ 7 чалавек і 15 чалавек было забіта.

У дзяржмаёнтку “Вішнеўка” зьявіўся хлопчык 12 год, каб пераначаваць і пачаў распытваць пра колькасьць маючайся аховы і г.д. Хлапец гэты быў затрыманы і прызнаўся, што яго прыслалі партызаны сабраць зьвесткі колькі ў дзяржмаёнтку ёсьць немцаў, аружжа і г.д.

З вёскі Бараўцы сялянін ехаў у Менск, кім-та па дарозе забіты і конь забраны. У в. Дэфарэнцыя быў у полі сялянін забіты і конь забраны, невядома кім.

3. Гаспадарчае становішча.

Міжвясковы падзел зямель закончаны, а таксама закончан падзел на палосы азімага пасеваў, сенажаці і папару. Пад’ём папараў вытваран прыкладна на 90%. Уборка сенажаці праводзіцца паўсяместна, але з прычыны дрэннага надвор’я ўборка зацягнулась і сягоньня ўбрана сенажацей ня больш як 50%. Хутка распачнецца ўборка хлеба, патрэбны інвентар падрыхтован, адчуваецца недахоп малатаран і асабліва веялак і сартыровак. Норма дзяржаўных паставак па ўсім культурам даведзены да валасьцей абшчын. У сучасны момант шмат хто з насельніцтва ня мае хлеба.

4. Важныя падзеі.

У в. Дварэц Замастоцкай воласьці 18.7.42 г. знаходзіўся невядомы чалавек у нямецкай вопратцы, з аружжам хадзіў па хатам і пытаў колькі асоб пражывае ў кожнай хаце і ці няма партызан у вёсцы. Воласьцю аб гэтым было паведамлена ў паліцыю і калі працаўнік СД і начальнік Трасьцянецкага Паліцэйскага вучастку прыбылі ў вёску, дык невядомая асоба пакончыла жыцьцё самагубствам (застрэліўся). Праз два дні, 20.7.42, нямецкі вайсковы аддзел гэты труп забраў.

5. Агульныя прапановы і пытаньні, ініцыятывы.

1. Пажадана пісьмова акрэсьліць права і абавязкі стараст вёсак і хутчэй выдаць ім граматы пра прызначэньне. Зараз ня ўсе старасты вёсак адчуваюць сябе ў пэўнай меры адказнымі і правамоцнымі ў сваёй працы.

2. Пажадана хутчэй арганізаваць у раёне сетку паштовых аддзяленьняў для дасылкі лістоў і газэт насельніцтву.

3. Насельніцтва просіць аб хутчэйшым завозе сельска-гаспадарчага інвентару, у прыватнасьці: барон, плугоў, конных малатарань і веялак і сартыровак.

Камісарычны Бургомістр Менскага раёну.

31.07.1942.

 

 

Спадару Акруговаму Камісару

Менск-Акруга.

Адносна: Палітычны агляд раёну.

За апошні час наглядаецца ў межах Менскага раёну больш актыўная дзейнасьць партызанаў. Спецыяльна дрэнным становішчам адрозніваецца Крупіцкая воласьць, якая гранічыць з Рудзенскім і Койданаўскім раёнам. У апошніх часах у гэнай воласьці быў прыпадак забойства ў пас. Анаполь старасты вёскі Якубовіча Івана, ягоных жонкі, сына і зяця.

Партызанскія атрады павялічіліся ад 50 да 100 чалавек, добра вааружоных аўтаматамі, у вопратцы ваенная савецкай. Найчасьцей прыбываюць ад стараны Дудзіч, Рудзенскага раёну. Калі ў чэрвені месяцы пакражы, ці паяўленьня партызанаў наглядаліся па валасьцёх: Крупіца, Строчыца, Гатава, Абчак і Калодзішчы, дык у сучасны момант наглядаецца амаль па ўсіх 19-ці валасьцёх.

Калі ўлічыць тое, што кадры паліцыі і войска ў раёне значна зьменшыліся, гэта стварае яшчэ большую небясьпеку.

Насельніцтва не спрыяе партызанам. Так у Крупіцкай воласьці Паліцыя пераадзелася за партызана і дапрашвала сялян, якія, думаючы, што маюць дачыненьне з партызанамі, ніякіх інфармацый не давалі.

У сувязі з гэтым, што па Менскаму раёну ёсьць шмат мастоў і існуе небясьпека паджогаў сабранага ўраджаю, прашу:

1. Забраць усіх ваеннапалонных (прыпісьнікоў), якія находзяцца ў сялян ці ў дзяржамаёнтках.

2. Дазволіць ускорыць арганізацыю Беларускай Самааховы...

28.08.1942

 

Спадару Акруговаму Камісару

Менск-Акруга

Адносна: палітычнага агляду за верасень м-ц.

Падстава: Ваша распараджэньне.

У верасьні месяцы па разьмерам адбываючыхся злачынств і колькасьці фактаў дзейнасьць партызан і бандытаў значна пашырылася. Прычым па ранейшаму застаюцца найбольш небясьпечнымі валасьцямі з аднаго боку раёна Крупіцкая і Кайкаўская, якія мяжуюцца з Рудзенскім і Койданаўскім раёнамі, а з другога боку раёна Астрашыцка-Гарадзецкая і Папернянская, якія мяжуюцца з Заслаўскім раёнам. Калі ў лютым, сакавіку, красавіку і траўні месяцы партызанскія атрады зьяўлялісь у колькасьці 10-20 чалавек, дык у чэрвені, ліпені і жніўні месяцах атрады складаюцца з 50-100 чалавек, а зараз маюцца выпадкі, што партызанскія атрады складаюцца да 300 чалавек. Так 21.9 у дзяржмаёнтак Вішнеўка ўначы партызаны ў колькасьці 300 асоб, апранутых у скураныя паліто і добра ўзброеных, спалілі сарай з хлебам, дзе захоўвалася каля 60 тон хлеба. Калі раней дзейнасьць партызан абмяжоўвалася рабаваньнем маёмасьці сялян і ў некаторых выпадках забойствам, дык зараз побач з рабаваньнем, забойствам, падпальваюць будынкі з хлебам і маёмасьцю.

Трэба зазначыць, калі раней з невялікімі атрадамі партызан і бандытаў магчыма было весьці барацьбу паліцыі, дык зараз гэта зусім немагчыма пры наяўнасьці партызанскіх атрадаў у 300 чалавек і к таму добра ўзброенных.

З гэтага вынікае неадкладная патрэба ў арганізацыі Беларускай Самааховы, якая зможа весьці сталую працу па барацьбе з партызаншчынай і бандытызмам.

Што датычыцца сельскагаспадарчага становішча раёну, дык яго можна характарызаваць наступнымі дадзенымі:

Уборка зернавых, як азімых так і яравых закончана.

Пасеў азімых культур праведзен на 80%.

Уборка бульбы распачата толькі адзіночнымі гаспадаркамі, масавая ўборка распачнецца пасьля 1.Х.

Пад’ём зябі амаль не праводзіцца з-за адсутнасьці цягавай сілы, якая зараз занята на лесавывазках, камнявывазках і дарожных працах. Трэба зазначыць, што Менскі раён вельмі нагружан нарадамі на пастаўкі фурманак.

Дзяржаўныя пастаўкі зернавых распачаты, але ідуць вельмі марудна, з прычыны поўнай адсутнасьці малатарань для абмалота хлеба. Маючыеся трактарныя малатарні, таксама немагчыма выкарыстаць для мальцьбы з-за адсутнасьці гаручага. Патрабуецца водпуск гаручага, у супраціўным выпадку абмалот збожжа, асабліва аўса і ячменя, г.зн. тых культур якія немагчыма абіваць зацягнецца на доўгі час, а ў зьвязку з гэтым ня будуць выкананы ў тэрмін абавязковыя дзяржаўныя пастаўкі зернавых. 

26.09.1942

 

Спадару Акруговаму Камісару

Менск-Акруга

Адносна: палітычная агляду.

Падстава: Ваша распараджэньне ад 18.6.42

На працягу мінулага месяца наглядалася ў маім раёне павялічэньне дзейнасьці партызанаў ці бандытаў, што давяло да дэзарганізацыі двох валасьцей – Замастоцкай і Падгайскай. Праца апошніх валасьцей ёсьць вельмі праблематычная, так як па Кайкаўскай і Крупіцкай воласьці партызаны паяўляюцца нават днём. У сувязі з гэтым спыніла дзейнасьць некалькі школ раёну. Партызаны праяўляюць узмоцнены тэрор да насельніцтва, ёсьць прыпадкі забойстваў цэлыя сямействаў, ці то паліцыянтаў, ці то адзінак вясковай адміністрацыі.

У сувязі з арганізацыяй Беларускай Самааховы, якая працягваецца вельмі доўга (што дрэнна адбіваецца на настроі насельніцтва), партызаны выкарыстоўваюць падгатоўчую работу Камендатуры Беларускай Самааховы і людзей, якія маюць быць накірованы ў апошнюю, забіраюць у партызанскія атрады. Прыклад: у Кайкаве забралі ± 35 асоб, Гатава 3 асобы і г. д.

Насельніцтва, якое баіцца рэпрэсіі ў сувязі з гэтым стараецца затаіць мабілізацыю сваякоў у партызанскія атрады рознымі прычынамі, як выезд да сваякоў у горад і г.д.

Прашу ўскорыць арганізацыю Беларускай Самааховы, якая супрацоўніцтвам з Нямецкай Жандармэрыяй магла б ліквідаваць банды партызанаў. 

31.10.1942

Безусловно, современная Беларусь – это не то место, где можно объективно и безопасно исследовать не самую героическую сторону партизанского движения и его провокационную роль в развязывании нацистами террора против мирного населения. Но, очевидно, что одной из задач партизанского движения было как раз помешать гражданам, оказавшимся под оккупацией, мирно сосуществовать с врагами. Все отлично знали, какую цену заплатят мирные жители за каждого убитого немца или просто укрывательство и поддержку партизан. Как правило, сразу же после занятия немцами населенного пункта в нём появлялись листовки, подобные этой:

«Все бургомистры и сельские старосты отвечают за полную безопасность своего района, главным образом, за безопасность дорог до соседних деревенских границ. Охрана днем и ночью производится назначенной местной стражей порядка, привлекаются к этому и другие местные жители. Отличительный знак стражей порядка — белая повязка на рукаве. За всякое партизанское нападение, случившееся в районе населенного пункта, жители последнего привлекаются к ответственности. При этом, в случае недосмотра местного населения, из него будет расстреляно не менее чем двойное число пострадавших при нападении немецких солдат. За всякое повреждение дорог; разрушение мостов, закладывание мин и т. п. будет расстреляно, в зависимости от серьезности случая, известное число, но не менее трех местных жителей. Тот, кто без разрешения бургомистра или сельского старосты дает убежище или питание посторонним или оказывает им какую-либо другую помощь, будет, безразлично, мужчина или женщина, повешен» (РГАСПИ. — Ф. 69. Оп. 1. Д. 744. Л. 91).

При такой цене каждого выстрела или взрыва белорусам дорого обошлась реализация мудрого распоряжения товарища Сталина, никогда не считавшегося с человеческими жизнями, приказавшего в своём известном обращении от 3 июля:

«В занятых врагом районах нужно создавать партизанские отряды, конные и пешие, создавать диверсионные группы для борьбы с частями вражеской армии, для разжигания партизанской войны всюду и везде, для взрыва мостов, дорог, порчи телефонной и телеграфной связи, поджогов лесов, складов, обозов. В захваченных районах создавать невыносимые условия для врага и всех его пособников, преследовать и уничтожать их на каждом шагу, срывать все их мероприятия».

Нисколько не отрицая право народа или государства на сопротивление оккупантам (тем более, таким однозначно преступным, какими были немецкие нацисты), очень хочется, чтобы власть даже в условиях войны не исправляла свои стратегические просчёты и некомпетентность любой ценой, какой оказались бесчисленные жизни простых людей. А защитники не превращались в бандитов, которых население боялось не меньше оккупантов. 

Белорусский документационный центр

Статьи по теме

  • 08.09.2015

    Евгений Васькович: «Я провел в камере ШИЗО 360 суток»

    Евгений Васькович: Силы черпал в осознании своей правоты. Бывший политзаключённый Евгений Васькович, освобождённый 22 августа 2015 года указом... Читать далее

  • 28.09.2015

    Комитет по правам человека ООН и белорусы: разъяснения юриста (продолжение)

    Читать начало статьи Комитет по правам человека ООН. Как Республика Беларусь реагирует на его решения?  Насколько выполняет свои международные... Читать далее

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры