Павел Севярынец: Рэжыму неабходна трымаць узровень страху

 Павел Севярынец: Хацелася б памыляцца, але рэпрэсіі адновяцца...

На некалькі пытанняў «Беларускага дакументацыйнага цэнтра» адказаў былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец:

 

‒ З пачатку перадвыбарчай кампаніі адчуваецца нейкае пацяпленне: на волю выходзяць палітвязьні, практычна спыніліся арышты і прэвентыўныя затрыманні дэмакратычных актывістаў. Але, у той жа час прэвентыўны нагляд у дачыненні да Мікалая Аўтуховіча працягнулі на паўгады. На Вашу думку: з чым звязана такая пільная ўвага да Мікалая?

‒ Рэжыму неабходна трымаць узровень страху, таму гэтую планку нават у часы «лібэралізацыі» будуць захоўваць. Такая лёгіка зла. Ня спынены крымінальныя справы Міхалевіча ды графіцістаў.

 

‒ Ці можна беларускім дэмакратычным актывістам «расслабляцца», або адсутнасць арыштаў носіць часовы характар, і, як толькі пройдуць выбары, рэпрэсіі адновяць?

‒ Хацелася б памыляцца, але рэпрэсіі адновяцца. У сутнасьці, іх не спынілі цалкам, а толькі сьцішылі. Мяркую, што хлопцам-графіцістам, Статкевічу, Сіўчыку, Міхалевічу, Вінярскаму, маладафронтаўцам трэба быць асьцярожнымі.

 

‒ 16 верасня адбыўся круглы стол, арганізаваны ініцыятывай «Камітэт салідарнасці з Міхаілам Жамчужным і Андрэем Бандарэнка», на якім некаторыя юрысты і праваабаронцы заявілі, што лічаць Жамчужнага і Бандарэнка палітвязнямі. А 23 верасня ў офісе АГП Статкевіч, Лябедзька, Некляеў, Сіўчык падпісалі заяву, у якой гаворыцца, што за кратамі па-ранейшаму застаюцца палітвязні (Бандарэнка і Жамчужны). Ці падтрымліваеце Вы гэтыя заявы?

‒ Падтрымліваю, безумоўна. На мой погляд, галоўны матыў у асуджэньні Бандарэнкі і Жамчужнага  палітычны.

 

‒ Што можна зрабіць для Бандарэнкі і Жэмчужнага?

‒ Зрабіць можна і трэба шмат. Пачынаючы ад паштовак і лістоў салідарнасьці і да акцыяў у іх падтрымку. Круглыя сталы, інфармаваньне міжнароднай супольнасьці, улёткі, партрэты на акцыях 4 і 10 кастрычніка.

 

Беларускі дакументацыйны цэнтр

Статьи по теме

  • 11.04.2017

    Павел Севярынец: Акрэсьціна-2017: кроў, вошы, беззаконьне

    Аб цяжкіх умовах адбыцця «сутак» у ЦІП у 1-м завулку Акрэсціна ў сваім «Фэйсбуку» распавёў Павел Севярынец, які выйшаў на свабоду 10... Читать далее

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры