Уладзімір Букштынаў: спробы абмежаваць ўезд грамадзяніна Беларусі ва ўласную краіну з'яўляліся незаконнымі

У “Беларускі дакументацыйны цэнтр” праз форму «Звяжыцеся з намі!» звярнуўся жыхар г. Мінска Яўген Батура. У сваім звароце ён прывёў наступны выпадак (публікуецца ў арыгінале) і просіць тлумачэння.

«28.06.2015 года я вяртаўся ў Беларусь цягніком "Цярэспаль-Брэст". Праходзячы мытны кантроль, памежнік заўважыў у маёй сумцы 600 г вэнджанай каўбасы ў фабрычнай вакуумнай упакоўцы, прызначанай для ежы ў цягніку, на які я павінен быў перасесці адразу на тым жа вакзале, праз 15 хвілін. Выкліканы памежнікамі дзяржаўны ветэрынарны інспектар Аляхновіч А.С. саставіў акт вяртання, спаслаўшыся на ўказанне дэпартамента ветэрынарнага і харчовага надзора РБ № 02/316 ад 19.02.14 г., па якім я павінен быў вярнуцца назад у Польшчу і пазбавіцца там каўбасы. На прапанову з'есці каўбасу на месцы, знішчыць, выкінуць ці аддаць пасажырам, едучым у Польшчу, мне было адмоўлена. У Беларусь мяне, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, не пускалі. На мае словы аб тым, што я маю толькі разовую візу і не маю грошаў на квіток адказалі, што ў Польшчу дэпартуюць бясплатна, а далей – не іх справа. У выніку, пазбавіўшыся каўбасы шляхам паўтарагадзіннай дамовы з начальнікам цягніка і спазніўшыся на цягнік дамоў, я быў адпушчаны на тэрыторыю РБ. Лічу гэта грубым парушэннем маіх правоў. Ці мелі права памежнікі не пускаць мяне, грамадзяніна РБ, на тэрыторыю Беларусі?»

Такім чынам, ці мелі беларускія памежнікі права забараніць Батуре ўехаць у Беларусь? 

На гэтае пытанне мы папрасілі адказаць юрыста Уладзіміра Букштынава:

Пытанне, паднятае грамадзянінам Батура, вельмі важнае, бо тычыцца найважнейшага канстытуцыйнага права – права грамадзян на свабоду перамяшчэння. Для разумення праблемы прывяду асноўныя прававыя нормы, якія рэгулююць права грамадзян на выезд з уласнай краіны і на ўезд у яе, у арт. 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сказана, што 

“Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад”.

Гэта канстытуцыйная норма знаходзіцца ў поўнай адпаведнасці з Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога Рэспубліка Беларусь з'яўляецца.

Згодна з п.4 арт.12 Пакта ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены права на ўезд ва ўласную краіну.

У развіццё канстытуцыйнай нормы арт.3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20-га верасня 2009 г. № 49-З “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь” прадугледжана, што

Права грамадзяніна на ўезд у Рэспубліку Беларусь не можа быць абмежавана.

На немагчымасць якога-небудзь абмежавання права на ўезд грамадзян Беларусі ва ўласную краіну неаднаразова паказвалі і рашэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Так у Рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 7-га ліпеня 2009 г. № Р-353/2009 «Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь”» было адзначана, што

Права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь можа быць часова абмежаваны ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, праў і свабод іншых асобаў; права грамадзяніна на ўезд у Рэспубліку Беларусь не можа быць абмежавана.

У сваім рашэнні ад 17.11.2011 № Р-647/2011 «Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь”» Канстытуцыйны Суд яшчэ раз пацвердзіў сваю пазіцыю па гэтым пытанні адзначыўшы:

 «... заканадавец прытрымліваецца прынцыпу, замацаванага ў ч. 2 арт. 3 Закона “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь”, у адпаведнасці з якім грамадзянін не можа быць пазбаўлены права на ўезд у Рэспубліку Беларусь. У Законе прадугледжваецца магчымасць толькі часовага абмежавання права на выезд з Рэспублікі Беларусь».

Што ж тычыцца Указання Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь № 02/326 ад 19-га лютага 2014 г., на якое, са слоў Батуры, пры адмове яму ва ўездзе ў Беларусь спасылаліся службовыя асобы, то дадзенае Указанне не рэгулюе пытанні ўезду – выезду, а толькі забараняе ўвоз з Рэспублікі Польшча ў Рэспубліку Беларусь вырабаў з свініны.

Такім чынам, прынятыя беларускім службовымі асобамі на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь спробы абмежаваць ўезд грамадзяніна Беларусі Батуры ва ўласную краіну з'яўляліся незаконнымі.

 

Так как многие белорусские чиновники плохо понимают белорусский язык, приводим ответ юриста в переводе на русский язык:

Итак, имели ли белорусские пограничники право запретить Батуре въехать в Беларусь? 

Поднятый гражданином Батура вопрос очень важный, так как касается важнейшего конституционного права – права граждан на свободу передвижения. 

Для понимания проблемы приведу основные правовые нормы, регулирующие право граждан на выезд из собственной страны и на въезд в нее.

В ст. 30 Конституции Республики Беларусь сказано, что «Граждане Республики Беларусь имеют право свободно передвигаться и выбирать место жительства в пределах Республики Беларусь, покидать ее и беспрепятственно возвращаться обратно»

Эта конституционная норма находится в полном соответствии с Международным Пактом о гражданских и политических правах, участником которого Республика Беларусь является.

Согласно п.4 ст.12 Пакта никто не может быть произвольно лишен права на въезд в собственную страну.

В развитие конституционной нормы ст. 3 Закона Республики Беларусь от 20 сентября 2009 г. № 49-З «О порядке выезда из Республики Беларусь и въезда в Республику Беларусь граждан Республики Беларусь» предусмотрено, что

право гражданина на въезд в Республику Беларусь не может быть ограничено. 

На невозможность какого-либо ограничения права на въезд граждан Беларуси в собственную страну неоднократно указывали и решения Конституционного Суда Республики Беларусь.

Так в Решении Конституционного Суда от 7 июля 2009 г. № Р-353/2009 «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь “О порядке выезда из Республики Беларусь и въезда в Республику Беларусь граждан Республики Беларусь”» было отмечено:

Право гражданина на выезд из Республики Беларусь может быть временно ограничено в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц; право гражданина на въезд в Республику Беларусь не может быть ограничено.

В своём Решении от 17.11.2011 № Р-647/2011 «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь “О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам выезда из Республики Беларусь и въезда в Республику Беларусь”» Конституционный Суд ещё раз подтвердил свою позицию по этому вопросу отметив:

«….законодатель придерживается принципа, закрепленного в части второй статьи 3 Закона “О порядке выезда из Республики Беларусь и въезда в Республику Беларусь граждан Республики Беларусь”, в соответствии с которым гражданин не может быть лишен права на въезд в Республику Беларусь. В Законе предусматривается возможность только временного ограничения права на выезд из Республики Беларусь»

Что же касается Указания департамента ветеринарного и продовольственного надзора Министерства сельского хозяйства Республики Беларусь № 02/326 от 19 февраля 2014 г., на которое, со слов Батуро, при отказе ему во въезде в Беларусь ссылались должностные лица, то данное Указание не регулирует вопросы въезда – выезда, а лишь запрещает ввоз из Республики Польша в Республику Беларусь изделий из свинины. 

Таким образом, предпринятые белорусскими должностными лицами на государственной границе Республики Беларусь попытки ограничить въезд гражданина Беларуси Батуры в собственную страну являлись незаконными.

Белорусский документационный центр

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры