Супольная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў напярэдадні чарговага раўнда Дыялога па правах чалавека ЕС-Беларусь

Беларускія праваабарончыя арганізацыі падтрымліваюць працяг Дыялога па правах чалавека ЕС-Беларусь. Напярэдадні чарговага раўнда мы заклікаем бакі захоўваць тэму правоў чалавека ў цэнтры ўвагі пры выбудоўванні ўзаемаадносін паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю і заяўляем сваю супольную пазіцыю адносна выканання правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Мы канстатуем адсутнасць істотнага прагрэсу і сістэмных змен у галіне правоў і свабодаў чалавека  ў Беларусі.

У краіне дагэтуль:

  • захоўваецца і ўжываецца смяротнае пакаранне;
  • ігнаруюцца важныя рэкамендацыі міжнародных органаў па ўмацаванні судовай сістэмы;
  • істотна абмяжоўваюцца грамадзянскія, палітычныя і сацыяльна-эканамічныя правы, у тым ліку свабода асацыяцый, свабода выражэння меркаванняў, свабода сходаў;
  • ёсць факты пераследу праваабаронцаў і журналістаў за іх прафесійную дзейнасць.

Сур'ёзнае паляпшэнне сітуацыі магчыма толькі ў выніку сістэмных змен у галіне правоў і свабодаў  чалавека і пры выбудоўванні каштоўнаснага дыялогу як паміж Беларуссю і міжнароднымі партнёрамі, так і – і нават у першую чаргу – унутры краіны.

Беларуская праваабарончая супольнасць мусіць стаць суб'ектам Дыялога па правах чалавека ЕС-Беларусь і быць уключаная ў гэты працэс.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі мусяць быць уключаныя таксама і ў іншыя дыялогавыя працэсы ўнутры краіны. У сувязі з гэтым мы заклікаем урад наладзіць дыялог у галіне правоў чалавека паміж дзяржаўнымі інстытутамі і праваабарончымі арганізацыямі і ва ўзгадненні з імі распрацаваць Нацыянальны план па правах чалавека. Асновай гэтага плана могуць стаць рэкамендацыі, якія Рэспубліка Беларусь атрымала ў рамках працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду. Праваабарончыя арганізацыі супольна распрацоўваюць індыкатары выканання гэтых рэкамендацый, якія дазволяць ацэніць змены ў сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Мы таксама заклікаем урад няўхільна выконваць міжнародныя абавязацельствы, добраахвотна прынятыя на сябе Рэспублікай Беларусь у рамках ААН, АБСЕ, іншых міжнародных структур і механізмаў, і прыняць меры па імплементацыі заключэнняў створаных у іх рамках дагаворных органаў, у прыватнасці Камітэта ААН па правах чалавека.

АУ "Офіс па правах людзей з інваліднасцю"

АУ "Цэнтр прававой трансфармацыі"

Беларускі дакументацыйны цэнтр

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Камітэт "Салідарнасць"

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

РГА "Прававая ініцыятыва"

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт"

Таварыства "Ініцыятыва Forb"

 

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры