Глеб Лабадзенка: Я не веру, што бандыта знойдуць. І ўвогуле не ўпэўнены, што яго шукалі

Сёння раніцай, 4 ліпеня, на 90-м годзе жыцця памерла сястра Васіля Быкава  Валянціна Уладзіміраўна Быкава. 27 мая на яе ў уласным доме, ва Ушацкім раёне, быў здзейснены напад. Злодзей накінуўся ззаду, заціснуў ей рот і некалькі разоў ударыў. З таго часу жанчына знаходзілася ў бальніцы, дзе ў яе дыягнаставалі пералом запясьця правай рукі, левага пляча і некалькіх рэбраў зь левага боку. Потым да гэтага дадалася посттраўматычная пнеўманія.

Пра трагедыю першым паведаміў у сваім “Фэйсбуку” беларускі журналіст, паэт і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. “Беларускі дакументацыйны цэнтр” задаў Глебу некалькі пытанняў:

— Глеб, ці вядома Вам, хто займаецца арганізацыяй пахавання, і калі, і дзе яно пройдзе?

— Наколькі я ведаю, з арганізацыяй пахавання дапамагае Вушацкі райвыканкам. Безумоўна, гэтым займаюцца таксама сваякі і сябры Валянціны Уладзіміраўны. Яно адбудзецца заўтра, 5 ліпеня ў 12.00 на могілках у вёсцы Ваўчо Вушацкага раёну.

— Ці патрэбна нейкая дапамога?

— Паколькі я знаходжуся ў Менску, то не магу сказаць. Ведаю, што людзі ва Ушачах і Віцебску актыўна займаюцца гэтым пытаннем.

— Ці заставаліся у Валянціны Быкавай у доме нейкія паперы, рэчы і іншыя каштоўнасці, звязаныя з жыццём і творчасцю яе брата — Васіля Быкава? Хто ўсё гэта атрымае ў спадчыну?

— З таго, што я бачыў на свае вочы, гэта паштоўкі ад Васіля Быкава часоў ягонай эміграцыі. Здымкі з братам. Магчыма, кнігі з ягоным аўтографам. У Валянціны Уладзіміраўны засталося тры пляменнікі, а таксама братавая. Верагодна, яны і ёсць спадчыннікамі яе маёмасці. Аднак, самае каштоўнае, звязанае з Васілём Быкавым, Валянціна Уладзіміраўна яшчэ пры жыцці аддала ў музеі ў Бычках, Віцебску і Менску.

 — Ці вядома Вам, ці была ўзбуджана крымінальная справа па факце нападу, і як яна прасоўваецца?

— Так, крымінальная справа была ўзбуджаная – інфармацыя пра гэта фігуравала ў прэсе.

— Ці ёсць нейкая магчыма прымусіць міліцыю выканаць сваю працу і знайсці вінаватага ў гэтым цяжкім злачынстве?

— Як мы бачым, з моманту нападу прайшоў месяц з гакам, а бандыта не знайшлі. Прычым цяпер відавочна, што ягоныя дзеянні ў выніку і прывялі да смерці чалавека. Я не веру, што яго цяпер ужо знойдуць. І ўвогуле не ўпэўнены, што яго шукалі.

Фота "Радыё Свабода"

 

Беларускі дакументацыйны цэнтр

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры