Мікалай Аўтуховіч: У Аршанскі суд сведка прыйшоў са зброяй

У артыкуле “Александр Макаев: В отделении милиции выяснилось, что мужчина, пытавшийсяукрасть мою сумку, – сотрудник милиции” мы распавядалі пра неверагодны выпадак, які адбыўся на аршанскім рынку, калі супрацоўнік міліцыі выкраў асабістыя рэчы Алеся Макаева. 29 ліпеня адбылося судовае паседжаньне, але, натуральна, перад судом паўсталі самі актывісты, а не міліцыянт. Пра тое, як адбываўся разгляд справы, сайту "Беларускага дакументацыйнага цэнтра" распавёў былы палітзняволены, старшыня Аргкамітэту па стварэнню незалежнага прафсаюзу па выратаванні прадпрымальніцтва "Салідарнасць" Мікалай Аўтуховіч:

"29 ліпеня ў судзе горада Оршы і Аршанскага раёна адбылося судовае паседжанне па адміністрацыйнай справе, якая была распачата міліцыянтамі за правядзенне 18 чэрвеня мерапрыемства з мэтай стварэння незалежнага прафсаюза прадпрымальнікаў. Яно мела месца на адным з гарадскіх рынкаў Оршы, каля гандлёвага цэнтра АВС. У той дзень сябры аргкамітэта па стварэнню незалежнага прафесійнага саюза “Салідарнасць” Алесь Макаеў і Алесь Абрамовіч ладзілі сустрэчы з мясцовымі прадпрымальнікамі для рэалізацыі сваёй мэты ў выглядзе аб’яднання гандляроў у прафсаюзную суполку.

Зацікаўленасць да працэсу была вялікая ня толькі ў дэмакратычнай супольнасці. Перад працэсам у памяшканні суда былі заўважаны супрацоўнікі КДБ. А так сама быў заўважаны той самы кіраўнік грамадскай бяспекі, які скраў сумку Аляксандра Макаева і які на тое паседжанне не з’явіўся.

Але такая дзейнасць Макаева і Абрамовіча па здзяйсненню прапісаных у канстытуцыі прафсаюзных свабод не задаволіла гарадскія ўлады. Супраць Макаева і Абрамовіча была ўчынена міліцыянтамі брудная правакацыя. Пераапрануты ў цывільную вопратку адзін з кіраўнікоў аршанскай міліцыі раптоўна ўхапіў торбу з уласнымі рэчамі Алеся Макаева і паспрабаваў з ёй адыйсці як мага далей. Натуральна, што гэта выклікала занепакоенасць іх уладальніка. Ён хуценька пайшоў следам за міліцыянтам і запатрабаваў вярнуць торбу яе гаспадару. На гэта патрабаванне міліцэйскі кіраўнік адрэагаваў вельмі своеасабліва: паклікаў сваіх падначаленных і загадаў завезці на службовым мікрааўтобусе сябраў прафсаюзнага аргкамітэта ў пастарунак міліцыі са словамі: “Там удакладняць, чыі гэта рэчы!”.

Але афармляць затрыманне Макаева і Абрамовіча быццам за дробязны крадзеж супрацоўнікі міліцыі не рызыкнулі, мабыць, разумеючы што гэта можа выйсці ім бокам. Яны склалі пратаколы на затрыманых паводле часткі 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за правядзенне “несанкцыянаванага грамадскага мерапрыемства”.

Гэтыя пратаколы сёння і разглядала аршанская суддзя Інна Кохава. Судовы працэс пад яе кіраўніцтвам выклікаў вялікаю зацікаўленасць мясцовай дэмакратычнай грамадскасці. Маральна падтрымаць ахвяр правакацыі з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў прыйшлі дзясяткі аршанцаў. Месца для іх у судовай зале амаль не хапала, але Інна Кохава не знайшла большага памяшкання. Дэмакратычным актывістам даводзілася шчыльна туліцца адзін да аднаго.

Разглядаць абставіны міліцэйскай правакацыі суддзя адмовілася, як і адмовілася разглядаць парушэнні прафсаюзных свабод з боку праваахоўных органаў. Замест гэтага яна прысудзіла 42 базавыя вялічыні штрафа Алесю Абрамовічу. Ня гледзячы на тое, што участковы маёр міліцыі Дзяніс Кароткі сведчыў аб тым, што не было ніякага мітынгу. Макаеў і Абрамовіч проста хадзілі па рынку і размаўлялі з прадпрымальнікамі. Прагляд відэазапісу таксама паказаў, што вакол Макаева і Абрамовіча увогуле не было людзей. Пытанне пакарання Алеся Макаева не разглядалася ў сувязі з яго адсутнасцю 29 ліпеня на судовым паседжанні.

Ніяк не адрэагавала суддзя Інна Кохава і на абурэнне Алеся Абрамовіча з факта наяўнасці ў сведкі маёра міліцыі Дзяніса Кароткага вогнестрэльнай зброі падчас свайго сведчання ў судовай зале аб падзеях 18 чэрвеня. Абрамовіч палічыў, што зброя ёсць сродак ціску і запалохвання, да таго ж нашэнне міліцыянтам пісталета падчас разглядання адміністрацыйнай справы з’яўляецца супрацьзаконнай".

 

Беларускі дакументацыйны цэнтр

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры