Ніна Багінская: Мая свабода – мае натхненне

Ніна Багінская стала адным з сімвалаў беларускага супраціву. Цяпер яе добра ведаюць па ўсёй Беларусі. Маленькая пажылая жанчына з бел-чырвона-белым сцягам знята на дзясятках фотаздымкаў. Часта ў адзіночку на вуліцах і плошчах Мінска яна супрацьстаяла рэжыму Лукашэнкі. За гэта яна была арыштаваная і асуджаная дзясяткі разоў да велізарных штрафаў, якія і сёння вылічваюць з яе пенсіі. Ніна Багінская прынцыпова не бярэ дапамогу для іх выплаты і сама не плаціць, каб не падтрымліваць рэжым. За ўсе гэтыя гады міліцыя адабрала ў яе дзясяткі сцягоў, але Ніна не здаецца і да кожнай новай акцыі сама шые сабе новы сцяг.

Сёння людзі лічаць за гонар сфатаграфавацца з ёю на акцыях пратэсту. Яна натхняе людзей на стварэнне мастацкіх твораў, а яе фраза «Я гуляю!» стала адным з папулярных лозунгаў.  А яе імя скандуюць на шматлікіх акцыях пратэсту.

У лістападзе 2016 года "Беларускі дакументацыйны цэнтр» зняў пра Ніну Багінскую кароценькі фільм, якім нам хацелася бы зноў падзяліцца з нашымі чытачамі.

***

Немагчыма ёй не захапляцца! Дзеці, унукі, грамадскія справы, прырода, любоў да навакольля. Яна ў пошуку, у руху, у творчасці. Гэта ўсё - унутраны свет Ніны Багінскай. Яе свабода - яе натхненне.

Сума штрафаў грамадскай актывісткі Ніны Багінскай складае каля 90.000.000 беларускіх рублёў (недамінаваных). За ўдзел у мерапрыемствах, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, яна неаднаразова падвяргалася штрафам (арт. 23.34 КаАП РБ), за адмову іх аплаты ў Ніны Багінскай арыштаваная дача. Трэці аўкцыён па яе продажы не адбыўся - няма пакупнікоў. Будзем салідарныя!

Беларускі дакументацыйны цэнтр

Статьи по теме

  • 08.09.2015

    Евгений Васькович: «Я провел в камере ШИЗО 360 суток»

    Евгений Васькович: Силы черпал в осознании своей правоты. Бывший политзаключённый Евгений Васькович, освобождённый 22 августа 2015 года указом... Читать далее

  • 28.09.2015

    Комитет по правам человека ООН и белорусы: разъяснения юриста (продолжение)

    Читать начало статьи Комитет по правам человека ООН. Как Республика Беларусь реагирует на его решения?  Насколько выполняет свои международные... Читать далее

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры