Міжнародны дзень правоў чалавека будзе адзначаны ўручэннем праваабарончых прэмій і прэзентацыяй кнігі пра Міхаіла Кукабаку

9 снежня ў 12 гадзін у кнігарні “Логвінаў” адбудзецца ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека.

У праграме – прэзентацыя дакументальнай кнігі «Міхась Кукабака», прысвечанай самаму вядомаму беларускаму дысідэнту савецкіх часоў. Міхась Кукабака, які ў пачатку снежня адзначыў сваё 80-годдзе, прыме ўдзел ў прэзентацыі.

Адбудзецца таксама ўручэнне прэмій ад беларускай праваабарончай супольнасці “Праваабаронцу года”, “Журналісту года” і “Кампаніі/ініцыятыве года”. Удзел у вызначэнні лаўрэатаў прынялі 23 беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы.

***

Міхась Кукабака, ураджэнец Бабруйска, за свае перакананні, адстойване правоў чалавека, свабоды слова і распаўсюд Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека амаль на 17 гадоў быў пазбаўлены волі. Дакументальная кніга “Міхась Кукабака” - гэта зборнік артыкулаў, інтэрв’ю, лістоў. Выданне падрыхтавана Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым альянсам”. З 2011 года прэмія з'яўляецца агульнай ад усёй беларускай праваабарончай супольнасці, якой за абарону каштоўнасцяў правоў чалавека штогод адзначаецца “Праваабаронца года”, “Журналіст года”, “Адвакат года” (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 годзе – “Кампанія/ініцыятыва года”.

Арганізацыямі сузаснавальніцамі прэміі з'яўляюцца Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Камітэт “Салідарнасць”, Цэнтр прававой трансфармацыі, Праваабарончы альянс, Прававая ініцыятыва, Грамадская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.  

Да вызначэння лаўрэатаў прэміі арганізацыямі-сузаснавальніцамі было запрошана шырокае кола беларускіх праваабарончых арганізацый і арганізацый, якія маюць у сваёй дзейнасці праваабарончую кампаненту.

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры