Лявон Вольскі выступіў у намётавым лагеры абаронцаў Курапатаў

Сёння каля 18 гадзін у намётавы лагер абаронцаў Курапатаў нечакана прыехаў з канцэртам Лявон Вольскі. Прыезд ня анансаваўся спецыяльна, так як музыкант прыехаў, каб падтрымаць пастаянных абаронцаў помніка. Нягледзячы на ​​халоднае надвор'е, Лявон Вольскі на імправізаванай сцэне прама пад адкрытым небам выканаў некалькі сваіх хітоў  («Простыя словы», «Тры чарапахі», «Паветраны шар» і інш.), і традыцыйна не абышлося без песні  «на біс» — ёю стала песня «Ламай сыстэму».

Сыстэма свае раскручвае колы, 
Каб ты быў душой і сэрцам кволы.
Сыстэма сваю запускае машыну, 
Каб ты быў гэтай машыны спружынай.
Сыстэма сваю робіць работу, 
Каб ты быў маленькай маўклівай істотай.
Сыстэма піша свае законы,
Каб ты ніколі ня быў свабодны.

Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай адладжаную сыстэму!
Ламай сцэнар!...



Сёння ўжо чацвёрты дзень, як на будоўлі запанавала цішыня: выведзена тэхніка, а самі будаўнікі забралі свае рэчы і з'ехалі. Аднак кругласутачная вахта абаронцаў Курапатаў працягваецца.

 

Беларускі дакументацыйны цэнтр, фота Зьміцер Дрозд

 

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры