Вышлі ў свет кнігі «100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі" і "Беларуская хрысціянская дэмакратыя: 1917-2017"

Сёння ў Мінску ў сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя адразу двух кніг: "100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі" і "Беларуская хрысціянская дэмакратыя: 1917-2017". 

У прэзентацыі прынялі ўдзел аўтары-ўкладальнікі: сустаршыня БХД Павел Севярынец, галоўны рэдактар Krynica.info Максім Гацак, кіраўнік Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў Вікторыя Чаплева, музыкант Андрэй Мельнікаў і інш. 

Першая кніга складаецца са ста артыкулаў пра дзеячоў, якія стаялі ля вытокаў хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі на пачатку XX стагоддзя, развівалі яе ў міжваенны перыяд і адраджалі ў незалежнай Беларусі. Гэтая кніга — біяграфіі святароў, мецэнатаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў, многія з якіх былі закатаваныя ў ГУЛАГу або расстраляныя. Гэтая кніга — пра тых людзей, якія першыя сталі будаваць Беларусь па прынцыпе “Беларуская форма — хрысціянскі змест”. Шмат у кнізе і нашых сучаснікаў.

"Беларуская хрысціянская дэмакратыя: 1917-2017" — гэта кніга пра гісторыю руху, шчодра ілюстраваная фотаздымкамі і дакументамі. У кнізе апублікаваныя ўсе праграмы партыі, уключаючы, праграму па якой БХД жыве сёння. 

 

Беларускі дакументацыйны цэнтр. Фота Зьміцер Дрозд.

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры