Мікола Аўтуховіч: любыя звароты да “гаранта” па адмене дэкрэта толькі легімітызуюць ягонае незаконнае знаходжанне ва ўладзе

2 сакавіка адбыўся Круглы стол “Праблемы развіцця сацыяльнага дыялогу ў Беларусі (у кантэксце еўрапейскага вопыту)”

 Мерапрыемства, якое праходзіла ў рамках “II-га Тыдня Беларускага прадпрымальніцтва”, было нацэлена на выпрацоўку рэкамендацый па імплементацыі ў нашую практыку стандартаў ЕС у сферы сацыяльна-эканамічнай палітыцы.

Агучваючы пазіцыю індывідуальных прадпрыймальнікаў па дэкрэце 3 “аб дармаедах”, старшыня аргкамітэта па стварэнні прафсаюза прадпрымальнікаў “Салідарнасць” Мікола Аўтуховіч заявіў, што любыя звароты да “гаранта” па адмене дэкрэта толькі легімітызуюць ягонае незаконнае знаходжанне ва ўладзе. З гэтага дэкрэта “Салідарнасць” працягне напаўненне Заключэння Спецыяльнай камісііВярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь па прававой ацэнцыпарушэнняў прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў РэспублікіБеларусь, якое было падрыхтавана пад кіраўніцтвам Віктара Ганчара 20 год таму.

Мікола Аўтуховіч нагадаў, як з прыняццем абмежаванняў для ІП — не больш за 3-х наёмных работнікаў, ягоны бізнес быў зруйнаваны. Тады, у выніку супрацьстаяння з прэзідэнтскім дэкрэтам, ён і стаў палітвязням. Каб такая "нарматворчасць" — насуперак канстытуцыйным правам грамадзян — не губіла іх лёс, Аўтуховіч заклікаў дэпутатаў ВС-13 і лідэраў апазіцыі працягнуць працу па напаўненні Заключэння Віктара Ганчара. Сацыяльны дыялог немагчымы ў неправавой і паліцэйскай дзяржаве!

Каардынатар Праваабарончага руха “Наша Беларусь” Ігар Леднік, гаворачы аб праблемах арганізацыі дыялогу бізнесу і ўлады па абароне правоў уласнасці, указаў на існуючую практыку “дасягнення прагнозных паказчыкаў па раскрыцці эканамічных злачынстваў”, па якой асуджаныя і пазбавіліся ўласнасці тысячы прадпрымальнікаў.

У дадатак да гэтага, судовая ўлада легалізуе (за кошт падаткаплацельшчыкаў) злачынствы нават супраць правоў уласнасці дзяржавы — незарэгістраваную прадпрымальніцкую дзейнасць. Ігар Леднік прывёў свой досвід рэалізацыі праграмы па стварэнні ў Барысаве рэгіянальнай фінансава-прамысловай группы. Сродкі ад яе дзейнасці павінны былі ісці на падтрымку сацыяльна значымых праэктаў па выніках конкурсу сярод мясцовых грамадскіх арганізацый. Праграма спыненаяэканамічнай злачыннасцью і карупцыяй, у тым ліку, незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцью. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі спрабавалі вывесці злачынцаў з-пад адказнасці. Леднік злавіў іх на службовым падмане і да яго за гэта быў здзейснены крымінальны пераслед. У турме ён нават трымаў галадоўку з патрабаваннем “прызнаць дзяржаву пацярпелым уласнікам”, але гэта не дапамагло – пракурор у судзе адмовіўся ад абвінавачванняў на карысць дзяржавы.

Лідар “Салідарнасці” Мікалай Аўтуховіч заклікае “дармаедаў” не плаціць па антынароднаму дэкрэту і быць вернымі Канстытуцыі-1994. Толькі яна дае падставы для грамадзянскага непадпарадкавання і для будучай адказнасці за магчымыя рэпрэсіі!

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры