«Кніга году-2016» — зборнік вершаў Насты Кудасавай «Маё невымаўля»

10 сакавіка ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра былі абвешчаныя вынікі прэміі «Кніга году-2016». Мэта праекта ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшую беларускую кнігу. У працы журы мог удзельнічаць кожны жадаючы, хто цягам апошніх сямі гадоў выдаў сваю кнігу. Сёлета ў яго ўвайшоў 81 чалавек, а на перамогу прэтэндавалі 48 выданняў. 3 21 галасамі прэмію і 1000 эўра атрымала Наста Кудасава за зборнік вершаў «Маё невымаўля». Другое і трэцяе месца, атрымаўшы па 16 галасоў, падзялілі кнігі Ўладзімера Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» і Альгерда Бахарэвіча «Бэзавы і чорны». У неафіцыйным галасаванні чытачоў перамагла кніга Андруся Горвата «Радзіва Прудок».

Беларускі дакументацыйны цэнтр, фота Зьміцер Дрозд.

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры