Улады скарыстоўваюць пратэсты для дадатковага ціску на праваабаронцаў

Пра гэта паведамляе сайт Праваабарончага цэнтра"Вясна"

З розных гарадоў краіны прыходзяць звесткі пра пераслед праваабаронцаў у звязку з масавымі пратэстамі, якія адбываюцца з сярэдзіны лютага. Прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія ажыццяўляюць свае прафісійныя функцыі, як і ўдзельнікаў мірных акцый, запалохваюць, затрымліваюць і асуджаюць да адміністратыўных арыштаў.

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі.: “Улады выкарысталі масавыя пратэсты беларускіх грамадзянаў у розных гарадах краіны для аказання нечуванага ціску на праваабаронцаў, якія ўвесь гэты час паводзяць сябе актыўна і самааддана – вядуць маніторынгі масавых акцый і судоў, аказваюць дапамогу ахвярам рэпрэсій. Таму мы таксама патрапілі пад удар”, - кажа старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.

“Мы рашуча пратэстуем супраць неабгрунтаванага ціску на нашых сяброў і калег і патрабуем спынення гэтых рэпрэсій”, - падкрэслівае праваабаронца.  

На 27 сакавіка ПЦ “Вясна” вядомыя наступныя факты пераследу прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці:

Мінск

Алег Волчак (Прававая дапамога насельніцтву) - асуджаны (без затрымання) 21 сакавіка да арышту на 13 сутак за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў”.  

Алег Гулак (БХК), Раіса Міхайлоўская, Людміла Кучура, Зміцер Дрозд (Беларускі дакументацыйны цэнтр), Алесь Бяляцкі, Наста Лойка, Ірына Смяян-Семянюк, Сяржук Семянюк, Аляксей Лойка (ПЦ “Вясна”), Марыя Шышчанкова (Front Line Defenders), Яўгенія Андрэюк (Крым-SOS) – затрымліваліся 25 сакавіка на офісе ПЦ “Вясна” падчас інструктажу для назіральнікаў напярэдадні акцыі “Дзень Волі”. Усе, акрамя Алеся Бяляцкага, дастаўляліся ў РУУС Першамайскага раёна, адкуль былі адпушчаныя пасля дагляду без складання пратаколаў. 

Таццяна Рэвяка (ПЦ “Вясна”) – затрымлівалася 26 сакавіка падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і больш як тры гадзіны ўтрымлівалася ў РУУСе Цэнтральнага раёна.

Бяроза 

Сяржук Русецкі (ПЦ “Вясна”) – затрымліваўся 26 сакавіка і дастаўлялўся ў РАУС “для высвятлення абставінаў у звязку з крадзяжом”.

Тамара Шчапёткіна (ПЦ “Вясна”) – 26 сакавіка выклікалася ў міліцыю на апытанне для складання адміністрацыйнага пратаколу за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі (арт. 22.9 КаАП).

Віцебск

Леанід Свецік і Кастусь Мардзвінцаў (ПЦ “Вясна”) былі затрыманыя 26 сакавіка са складаннем пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка (арт. 23.34 КаАП). 27 сакавіка абодва асуджаныя да арыштаў на 15 сутак.

Павел Левінаў (БХК) затрыманы 26 сакавіка перад акцыяй, складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка (арт. 23.34 КаАП). У сувязі з пагаршэннем стану здароўя з ІЧУ пераведзены ў гарадскую клінічную бальніцу.

Гомель

Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны (ПЦ “Вясна”), Андрэй Стрыжак (Незалежны прафсаюз РЭП) – 17 сакавіка асуджаныя па адміністрацыйных справах за ўдзел у “Маршы недармаедаў” 19 лютага ў абласным цэнтры. Судаленку вынесена папярэджанне, Паплаўны пакараны арыштам на 10 сутак, Стрыжак – арыштам на 10 сутак “завочна”, паколькі на суд не з’явіўся.

Полацк

Юрый Бельскі (БХК) – быў затрыманы зранку 25 сакавіка, калі выйшаў з дому, каб ехаць на акцыю “Дзень Волі” ў Мінск. Асуджаны 27 сакавіка па артыкуле 17.1 КаАП да 2 сутак арышту, якія ўжо адседзеў да суда.

Рэпрэсіі супраць праваабаронцаў у Беларусі выклікалі справядлівае абурэнне ва ўсім свеце. Заявы міжнародных арганізацый з гэтай нагоды:

Сумесная заява міжнародных арганізацый FIDH і OMCT

Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Заява Сеткі Дамоў правоў чалавека

Заява Amnesty International

Заява Службы знешняга дзеяння Еўрапейскага саюза

Заява Амбасады ЗША ў Мінску

Заява Кіраўніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ

Заява шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders

Зварот Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў

Зварот міжнароднай арганізацыі Frontline Defenders

 

 

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры