Павел Севярынец: Акрэсьціна-2017: кроў, вошы, беззаконьне

Аб цяжкіх умовах адбыцця «сутак» у ЦІП у 1-м завулку Акрэсціна ў сваім «Фэйсбуку» распавёў Павел Севярынец, які выйшаў на свабоду 10 красавіка:

Дарагія сябры, зноў рады вітаць вас. Дзякуй усім, хто падтрымліваў, маліўся, перадаваў кнігі, сустракаў.
За 20 гадоў, з 1997-га, на Акрэсьціна бываў разоў пятнаццаць. Апошнія дзесяць сутак уразілі, бо ёсьць з чым параўноўваць.

1. Відавочна, выконвалі спэцзаказ: два разы ўпіхвалі ў камэру на чатырох чалавек жыхароў вакзалу з вошамі. Сядзіць-сядзіць такі дзед, маўчыць, раптам загаляецца і пачынае, быццам з аўтамата, з трэскам лушчыць у пазногцях насякомых ды гнідаў. Бахаем у дзьверы. "Пражарка" не працуе, чакайце.
2. Мой сусед двойчы рэзаў рукі - праз пару хвілінаў можна убачыць, што такое "рукі па локаць у крыві". І з-за "падарункаў" з вошамі, і з-за таго, што не выводзяць на прагулку ( а курцам інакш за дзень не папаліць). Пакуль прыбіраем камэру ад кропляў ды пырскаў, высьвятляецца, што ў суседа гепатыт С.
3. Кожны дзень патрабавалі хаця б венік прыбрацца ў хаце. Венік, анучу, вядро не даюць! 10 сутак... Давялося рваць рушнікі, каб вымываць камэру.
4. Паперу і асадку, якія былі ў мяне ў асабістых рэчах і перадачах, дазволілі толькі на чацьвёртыя суткі, адвакат выбіў. Тое, што афіцыйна дазволена - забаранялі, бо "рашэньне начальніка"!
5. Насупраць нас паўдні трымалі Віктара з акцыі 25-га, які 10 сутак трымаў галадоўку. Вядома толькі тое, што ён жыве насупраць Нацыянальнай бібліятэкі. Дапамажыце, калі ласка, даведацца, што з чалавекам.
6. Макс Вінярскі 6 сутак галадаваў на ІЧУ, потым павезьлі ў шпіталь, адтуль ён зьнік.
7. Некалькі дзён запар прыяжджалі опэры, складалі пратаколы - то за акцыю ля КДБ, то за сьцяг ля Акрэсьціна. Даваць паказаньні адмаўляўся. У пятніцу завезьлі ў суд Цэнтральнага раёну, аформілі штраф 50 базавых за акцыю салідарнасьці з патрыётамі.
8. Стаўленьне да затрыманых - як да быдла. Пару рэплікаў спакойна - і раптам крык, мат-перамат, пагрозы. Усяго некалькі чалавек ставіліся па-людзку.
9. Гарбата, кіпяток - толькі раз на суткі, зранку, 150 грамаў. Далей пі з-пад крану.
10. Садавіна, гародніна пад забаронай. У камэры часнык!!! Ааааа!!! На прагулку ня пойдзеце!
11. Тых, каго даставілі пасьля 13.00, ня кормяць увесь дзень. А потым за поўныя суткі вылічваюць за харчаваньне (!) па 11 рублёў 50 капеек.
12. Карацей, пішам па інстанцыях, І нашым мілым эўрапейцам, каторыя дагэтуль з усьмешкай "вядуць дыялог": смачна вам есьці на афіцыйных прыёмах.

 «Фэйсбук» Павел Севярынец

 

 

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры