«Новы Час» можна будзе набыць у шапіках і падпісацца

З пачатку красавіка жыхары Мінска і Мінскай вобласці могуць набыць газету "Новы Час"  ў бліжэйшай краме ці шапіку «Белсаюздруку». Штосуботу свежы нумар з'яўляецца ў продажы. Кошт 56 кап. Як абяцае кіраўніцтва гэтай установы, газету можна будзе набыць практычна ў кожнай гандлёвай кропцы. Таму мы заклікаем нашых чытачоў спраўджваць гэту інфармацыю і паведамляць у рэдакцыю пра адсутнасць газеты ў продажы.

Рады таксама паведаміць, што на другое паўгоддзе 2017 года можна будзе падпісацца на “Новы Час” праз каталог РУП “Белпошта”. Пра намер заключыць адпаведную дамову паведаміла і гэта ўстанова.

ПАДПІСНЫ ІНДЭКС 63279

Кошт падпіскі на 1 месяц 2 руб. 43 кап.; на 3 месяцы 7 руб.29 кап.; на 6 месяцаў 14 руб.58 кап

Застаўся месяц да канца падпіскі на "Новы Час" праз каталог "Белпошты" 

Рэдакцыя «Новага Часу» вельмі спадзяецца на вашу шчырую падтрымку! Менавіта ваша падтрымка дазволіць газеце выжыць у сённяшніх складаных умовах і яшчэ не адзін год радаваць вас цікавымі матэрыяламі.

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры