“Ноч музеяў” і фэст «Рэха Даху-V» у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”

19 траўня музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрасіў далучыцца ўсіх пружанцаў і гасцей горада да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Сёлета разам з музейнай ноччу ў палацы прайшоў фэст эксперыментальнага мастацтва “Рэха ДАХу-V”. 

Фэст  «РЭХА ДАХу» з’яўляецца своеасаблівай выязной сесіяй вядомага не толькі ў Беларусі фестывалю саверсізму і ігдрасілізму “ДАХ”. Нарадзіўся ён у берлінскай арт-сядзібе “Тахелес”, вядомым у свеце цэнтры  сучаснага авангарднага мастацтва, але быў заснаваны і праводзіўся беларускімі мастакамі,  якія выбудавалі  культурны мост  паміж Беларуссю, Германіяй і іншымі  краінамі. 

Гэтым разам  «РЭХА» прапанаваў гасцям «Пружанскага палацыка» і беларускі фальклор,  і  аповед пра лічбавыя тэхналогіі. А паміж імі ўладкаваліся лекцыі пра вядомых дзеячаў нашай гісторыі, канцэртная праграма, аўдыё-інсталяцыі, кінапаказ і адкрыццё адразу двух мастацкіх выстаў.

Сярод тых, хто ўзяў удзел у фестывалі, добра знаёмыя пружанцам  гурт “Бабіна лета” (в.Аранчыцы), мастакі  Алесь Родзін, былы дырэктар “Тахелеса” Марцін Райтэр, даследчык  і перформер Зміцер Юркевіч, перформеры Ілля Свірын і Павел Вайніцкі, музыка Яўген Рагозін,  рэжысёр Алена Ясінская.  Але шмат для каго ўдзел ў сёлетнім «ДАХу» стаў пэўным дэбютам  на пружанскай зямлі — гэта мінскі гісторык-архівіст, рэдакта сайта “Беларускага дакументацыйнага цэнтра”  Зміцер Дрозд,  фатограф Валянціна Калеснікава, музыкі: Арцём Быстрык, гурт “Сонцавостраў”,  Віктар Жук і Сяржук Крытчаў. Госцем фестывалю стаў і ўкраінскі перформер Ігар Мельнік.

Асобна варта падкрэсліць удзел у фестывалі пружанскіх творцаў: Алеся Мікуса і рок-гурта “СЦЯГ”, а таксама буйнога дэсанта маладых мастакоў, якія прадстаўляюць Брэсцкі філіял Беларускага саюза мастакоў. 

Музей-сядзіба «Пружанскi палацык» — гэта адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн ў Беларусі!

Аснова канцэпцыі экспазіцыі музея, якая была распрацавана ў 1998 годзе навуковай групай супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам вядучага навуковага суп рацоўніка музея Тамары Адамаўны Слесарук — узнаўленне інтэр’ераў гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя. Ужо створана першая чарга экспазіцыі — Салон, Кветкавая зала, Паляўнічы кабінэт, працягваецца праца над стварэннем Гэрбавай залы, Малога салона, Трафейнага пакою і інш..

Музей з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам рэгіёна. У год музей наведваюць больш за 8 000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Супрацоўнікі музея, акрамя навуковай працы, праводзяць экскурсіі, масавыя мерапрыемствы, арганізоўваюць мастацкія, адукацыйныя і краязнаўчыя выставы, чытаюць лекцыі.

Музей на сёння — стаў вядомы, і як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім адбываюцца музычна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

 Беларускі дакументацыйны цэнтр, фота Зміцер Дрозд

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры