У Мінску праходзіць Паралельны форум грамадзянскай супольнасці

Паралельны форум грамадзянскай супольнасці ”Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што змянілася?” праходзіць 4 ліпеня, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

 

 Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Савета па правах чалавека ААН Міклаш Харасці

Юры Джыбладзэ (Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека, Расія і Платформа грамадзянскай салідарнасці)

Алесь Бяляцкі (Праваабарончы цэнтр “Вясна”)

Паралельны форум мае на мэце ўмацаваць чалавечае вымярэнне ў рэгіёне АБСЕ і пазбегнуць ігнаравання пытанняў правоў чалавека ў сітуацыі новых выклікаў у рэгіёне АБСЕ.

На Форуме асаблівая ўвага будзе нададзена эфектыўнасці міжнародных механізмаў у галіне правоў чалавека ў постсавецкіх краінах рэгіёну АБСЕ і, у прыватнасці, ацэнцы змяненняў сітуацыі ў галіне правоў чалавека і праблем грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля апублікавання Дакладу па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.

На Форум запрошаны 100 прадстаўнікоў беларускіх і замежных НДА, якія дзейнічаюць у галіне правоў чалавека, а таксама члены ПА АБСЕ і прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

Глядзець прамую трансляцыю з Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці.

Арганізатары мерапрыемства: Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Асамблея НДА Беларусі, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Цэнтр прававой трансфармацыі і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава супольна з Платформай грамадзянскай салідарнасці.

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры