Мемарандум аб аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ (Хельсінкі-2020)

Нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, скліканая паводле прапановы сацыялістычных дзяржаў-удзельніц Варшаўскай дамовы, па выніках дзесяці гадоў перамоў скончылася падпісаннем 1 жніўня 1975 года Хельсінкскага Заключнага акту.

Анэксія Расійскай Федэрацыяй ўкраінскага Крыма перакрэсліла міждзяржаўныя дамоўленасці па замацаванні палітычных і тэрытарыяльных вынікаў Другой сусветнай вайны. Ва ўмовах цяперашняй вайны юрысдыкцый Захаду і Расіі аднаўленне прынцыпаў узаемаадносін паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ, - у тым ліку прынцыпу непарушнасці межаў, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў і пры выкананні краінамі-гарантамі сваіх абавязкаў па Будапешцкім мемарандуме аб гарантыях бяспекі Украіны. Цяпер гэта ў інтарэсах усіх краін АБСЕ.

ХЕЛЬСІНКІ-2020 - гэта альтэрнатыва пуцінска-лукашэнкаўскай ініцыятывы Хельсінкі-2, якую на Генасамблее ААН агучыў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і якая зараз настойліва прасоўвацца ў інтарэсах Расеі. На думку экс-міністра замежных спраў Літвы, Аўдронюса Ажубаліса ідэя перараджэння «Мінскага працэсу» па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе у «Хельсінкі-2» гэта цалкам расейскі праект, мэта якога - легалізацыя статус-кво пасля акупацыі шэрагу тэрыторый.

   Мемарандум аб аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ (Хельсінкі-2020)

1. 16 лістапада 1994 Украіна прыняла Закон «Аб далучэнні Украіны да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года», які ўступіў у сілу 5 снежня 1994 года пасля надання ёй ядзернымі дзяржавамі - Расійскай Федэрацыяй, Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Злучанымі Штатамі Амерыкі - гарантый бяспекі, аформленых праз падпісанне адпаведнай мiжнароднай дамовы (Будапешцкі мемарандум). Дзякуючы Украіне такія ж гарантыі бяспекі за адмову ад ядзернай зброі былі дадзены Рэспубліцы Беларусь і Казахстану.

2. Расійская Федэрацыя парушыла Будапешцкі мемарандум у адносінах да Рэспублікі Беларусь 22 лістапада 1996 года, навязаўшы заключэнне пагаднення «Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь» паміж прэзідэнтам і старшынёй Ураду. Расійская Федэрацыя падпарадкавала сваім інтарэсам выкананне правоў, уласцівых дзяржаўнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы яе эканамічную залежнасць (п.3 Будапешцкага мемарандума). Расійскае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы дазволіла Аляксандру Лукашэнку пазбегнуць імпічменту за сістэматычнае парушэнне Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь і зладзіць 24 лістапада 1996 года рэферэндум па ўнясенні дадаванняў у Канстытуцыю дзеля змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.

3. Спецыяльная камісія Ураду 13-га склікання ў сваім заключэнні ацаніла правядзенне рэферэндуму 24 лістапада 1996 года, як парушэнне ч.2 ст.3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, за якое прадугледжаная крымінальная адказнасць паводле арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам). Гэтае злачынства, якое доўжыцца ў часе, спалучана з пазасудовымі смяротнымі пакараннямі палітыкаў і з масавымі рэпрэсіямі.

4. Парушэнне Расійскай Федэрацыяй Будапешцкага мемарандума ў адносінах да Рэспублікі Беларусь дазволіла стварыць з яе ўдзелам шэраг інтэграцыйных саюзаў, апошнім з якіх стаўся Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) - 29 траўня 2014 года.

5. ЕАЭС створаны як супрацьлегласць Еўрапейскаму Саюзу. Далейшае падпарадкаванне Расійскай Федэрацыяй сваім інтарэсам ажыццяўленне правоў, уласцівых дзяржаўнаму суверэнітэту постсавецкіх рэспублік, здзяйсняецца шляхам парушэння нормаў міжнароднага права і праз ваенную агрэсію (Грузія, Украіна).

6. З парушэннем Расійскай Федэрацыяй Будапешцкага мемарандума (п.п. 2, 3) у адносінах да Рэспублікі Беларусь і Украіны перасталі дзейнічаць дадзеныя ім гарантыі на аснове Статута ААН і прынцыпаў Заключнага акта НБСЕ, што прывяло да вайны «кіраванага» хаосу - да гібрыднай вайны з боку Расійскай Федэрацыі. Падмена міжнароднага права «еўразійскім» падчас ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Грузіі і Украіны ( «план Сарказі», «мінскія пагадненні») здзейснены тактыкай «бой дзеля палітыкі» (вайна «08.08.08», Ілавайск - Мінск-1, Дебальцево - Мінск -2) і навязваннем неабходнага Расійскай Федэрацыі перамоўнага фармату (Нармандскі).

7. Дзеянні кіраўніцтва ядзернай дзяржавы Расійскай Федэрацыі, якое выйшла з-пад кантролю міжнароднага права, пагражаюць катастрафічнымі наступствамі для светапарадку. Зваротнай контрмерай паводле ініцыятывы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Сумесную Дэкларацыю па лічбавай эканоміцы краін ЕС і УП (11.06.2015) укладзена прапанова аб далучэнні краін-партнёраў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным ўрадзе (праграма eUnion).

8. Ініцыятыва здзяйсняецца ў межах Стратэгіі «Усходняе партнёрства: інфармацыйнае грамадства замест вайны» і накіравана на выкананне рэкамендацыі рэзалюцыі ПАРЕ ад 9 красавіка 2014 года №1988 (2014) «Апошнія падзеі ва Ўкраіне: пагрозы для функцыянавання дэмакратычных інстытутаў». Указаўшы на рызыку дэстабілізацыі і пагаршэння рэжыму бяспекі ўсяго рэгіёну ў выпадку далейшай расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, ПАСЕ раіць краінам-гарантам па Будапешцкім мемарандуме і іншым зацікаўленым еўрапейскім дзяржавам разгледзець магчымасць заключэння новых пагадненняў, якія гарантуюць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

9. Пагадненне па eUnion адпавядае рэкамендацыі ПАСЕ. Здзяйсненне «дарожнай карты» (eUkraine + eUnion) і ёй падобных у краінах-партнёрах дазваляе вырашыць праблему ваенных і «замарожаных» канфліктаў ва Усходнім партнёрстве. Першым крокам у гэтым напрамку павінна стаць зьмена перамоўнага фармату па Украіне з «Нармандскага» на «Жэнева плюс» з удзелам краін-гарантаў і ЕС, які прапанаваны Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і падтрыманы Еўрапейскім парламентам рэзалюцыяй ад 4 лютага 2016 аб сітуацыі з правамі чалавека ў Крыме, у прыватнасці крымскіх татараў (2016/2556).

10. Вынікам парушэння Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі праз далучэнне Украіны і Рэспублікі Беларусь да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі сталі адпаведна ўзброены і «замарожаны» канфлікты.

11. Мемарандум аб аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ адкрыты для падпісання дзеля рэалізацыі (eUkraine + eUnion), (eBelarus + eUnion) і іншых захадаў у межах «Хельсінкі-2020» (год поўнай деакупацыі захопленых Расійскай Федэрацыяй тэрыторый) грамадска-палітычнымі дзеячамі Украіны і Рэспублікі Беларусь, краін-гарантаў па Будапешцкім мемарандуме, краін Усходняга партнёрства і ЕС, дзяржаў-удзельніц АБСЕ.

 

Ад Рэспублікі Беларусь:

Ігар Леднік, каардынатар Праваабарончага руху «Наша Беларусь»,

Раіса Міхайлоўская, дырэктар Беларускага дакументацыйнага цэнтра,

Мікалай Аўтуховіч, дырэктар ГА «Камітэт салідарнасці», 

Уладзімір Някляеў, лаўрэат шэрагу прафесийных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць, грамадска-палітычны дзеяч, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, адзін з заснавальнікаў Руха «За дзяржаўнасць і незалежнасць!»,

Алег Алкаеў, былы начальнік СІЗА № 1 (Мінск), аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» з выкрыццямі па справе аб выкраданні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў,

Зміцер Піменаў, старшыня Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня (Бельгія),

Вячаслаў Сіўчык, сустаршыня Руха Салідарнасці «РАЗАМ»

 

Ад Украіны:

Раман Бяссмертны, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (24.02.2010 - 03.06.2011), прадстаўнік у трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны (2014-2016),

Юрый Шуліпа, Дырэктар Інстытута даследавання расійскай агрэсіі,

Пётр Ткачук, сакратар Міжнароднага Фонду эфектыўнай дэмакратыі

Читать на русском языке: Меморандум о восстановлении миропорядка в регионе ОБСЕ (Хельсинки-2020)

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры