Беларуская праваабарончая супольнасць назаве лаўрэатаў штогадовай прэміі 8 снежня (прэс-рэліз)

Прэс-рэліз

 Беларуская праваабарончая супольнасць назаве

лаўрэатаў штогадовай прэміі 8 снежня

 

У пятніцу 8 снежня ў Мінску пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці.

Прэмія традыцыйна будзе уручана ў трох намінацыях: праваабаронца года, журналіст года і лепшая праваабарончая ініцыятыва.

У аргкамітэт прэміі ўваходзяць Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Грамадская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, Камітэт "Салідарнасць", Праваабарончы альянс, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Прававая ініцыятыва і Цэнтр прававой трансфармацыі. 

Цырымонія узнагароджання пройдзе 8 снежня а 12 гадзіне ў сталічнай кнігарні “Логвінаў”. Запрашаем!

Лаўрэаты прэміі ад праваабарончай супольнасці мінулых гадоў:

2016 год: Сяргей Драздоўскі, Офіс па правах людзей з інваліднасцю (праваабаронца года); Адар'я Гуштын ды Зміцер Дрозд (журналісты года), Інтэрнэт-часопіс "Імены" (лепшая праваабарончая ініцыятыва). 

2015 год: Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр "Вясна" (праваабаронца года); Зміцер Лукашук, Еўрапейскае радыё для Беларусі (журналіст года); Валеры Шчукін (асоба года).

2014 год: Алена Танкачова, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend (праваабаронца года); Алена Панкратава, аўтарка цыкла перадач «Свабода ў турмах», ды сайт "Вясны" (журналіст года); Людміла Казак (адвакат года).

2013 год: Андрэй Бандарэнка, "Платформа" (праваабаронца года); журналісты, якія робяць праграму "Маю права" на тэлеканале "Белсат" (журналісты года); Гары Паганяйла, Беларускі Хельсінкскі камітэт (адвакат года). 

2012 год: Любоў Кавалёва (праваабаронца года); Анджэй Пачобут, "Gazeta Wyborcza" (журналіст года); Аліна Шостак і Альвіна Дрыго (адвакаты года).

2011 год: Алесь Бяляцкі, "Вясна" (праваабаронца года); фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін (журналісты года); Марына Кавалеўская і Дар'я Ліпкіна (адвакаты года).

2009 год: Раман Кісляк (праваабаронца года); Алег Груздзіловіч, "Радыё Свабода" (журналіст года); Павал Сапелка (адвакат года).

2008 год: Барыс Звозскаў, Прававая ініцыятыва (праваабаронца года); Сямён Печанко, "Наша Ніва" (журналіст года); Тамара Сідарэнка (адвакат года).

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры