Петыцыя Людмілы Кучуры: Саўмін перанакіроўвае, МУС адмоўчваецца

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перанакіраваў зварот і петыцыю Людмілы Кучуры ў Міністэрства ўнутранных спраў з просьбай паведаміць жанчыны пра вынікі разгляду. Аб гэтым паведамляе сайт Праваабарончага цэнтра "Вясна". Адказ, датаваны 16 сакавіка, атрымала жонка асуджанага Пятра Кучуры ад намесніка загадчыка аддзела па працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў  Апарата Савета Міністраў Т. Майаровіч.

У сваёй петыцыі Людміла Кучура ўказвала на факты парушэння правоў асуджаных ў месцах пазбаўлення волі: катаванні, жорсткае абыходжанне, неаказанне ці неякаснае аказанне медыцынскай дапамогі, прымяненне адміністрацыяй калоніі да няўгодных асуджаных надуманых спагнанняў, адсутнасць страхавання жыцця асуджаных, перадузятае прымяненне ўмоўна-датэрміновага вызвалення і замены на больш мяккае пакаранне да асуджаных, рабская праца. І патрабавала перадаць паўнамоцтвы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Колькасць падпісантаў петыцыі скалала больш за 200 чалавек.

Аднак, да сёняшняга дня ніякіх лістоў з МУС Людміла Кучура так і не атрымала.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка адзначае:

“Дзяржаўны орган - Савет міністраў - цалкам адкрыта паказаў нежаданне разбірацца ў сутнасці звароту і прыняў фармальнае рашэнне аб перанакіраванні яго ў МУС. Гэта азначае, што патрабаванне грамадзянаў дакладна не будзе выканана. Ніхто ж сур'ёзна не верыць у тое, што МУС прыме рашэнне развітацца з функцыяй турэмнага наглядчыка і адмовіцца ад магчымасці выкарыстоўваць рабскую працу беларускіх зняволеных для папаўнення бюджэту і свайго пазабюджэтнага фонду”.

Нагадаем, апошнім часам асуджаны Пётр Кучура падвяргаецца частым спагнанням у папраўчай калоніі №15, а яго лісты і званкі да жонкі былі на некаторы час абмежаваныя. Надзвычайная сітуацыя склалася вакол Пятра Кучуры пасля стварэння яго жонкай петыцыі за перадачу паўнамоцтваў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрству юстыцыі. Асаблівую занепакоенасць у адмінстрацыі калоніі выклікала тое, што такім чынам раскрылася інфармацыя пра катаванні і неаказанне медыцынскай дапамогі ў калоніі, якія прывялі да некалькіх смерцяў, у тым ліку і жонкі аднаго з асуджаных падчас працяглага спаткання.

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры