« — Каго любiш? — Люблю Беларусь. — То ўзаемна! »
Новости
У Мінску пройдзе прэзентацыя Альтэрнатыўнага даклада па сітуацыі з правамі чалавека
28.09.2018
Напярэдадні 124-й сэсіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэнэве, у Менску адбудзецца прэзэнтацыя Альтэрнатыўнага дакладу нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананьні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Беларускі дакументацыйны цэнтр падрыхтаваў часткі альтэрнатыўнага дакладу адносна права на жыццё (гвалтоўныя знікненні апанентаў улады) і становішча адвакатуры у Беларусі.
Прэзэнтацыя пройдзе ў панядзелак 1 кастрычніка, у Менску (вул. Інтэрнацыянальная, 11, гатэль “Гарні”). Пачатак а 12.00.
Запрашаем зацікаўленых!
Беларускі дакументацыйны цэнтр
Актуальное