Марына Адамовіч: У кожнага беларускага палітвязня з’явіўся свой прадстаўнік у Еўропе

Дэпутаты Еўрапейскага парламенту новага склікання зноў вырашылі ўзяць апякунства над беларускімі палітзняволенымі, заўважыла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Апякунства еўрапейскіх парламентарыяў над палітычнымі вязнямі мае паказаць беларускім уладам, што каштоўнасці дэмакратыі застаюцца ваднымі нават на тле вялікіх геапалітычных зрухаў, адзначыла спадарыня Адамовіч.

Гэтая ініцыятыва еўрапейскіх дэпутатаў азначае, што ў кожнага з беларускіх палітычных зняволеных з’явіўся прадстаўнік у дэмакратычных інстытутах еўрапейскіх краін.

«Гэта чалавек, які, як мы (родныя палітзняволеных – рэд.) спадзяемся, будзе сачыць за падзеямі вакол нашых блізкіх і будзе нагадваць еўрапейскім палітыкам пра тое, што ў Беларусі, на жаль, дэмакратычных зменаў не адбываецца, будзе дамагацца, каб з нашай дапамогай нашыя родныя былі на волі і Беларусь зноў вярнулася ў шэраг дэмакратычных краін», – заўважыла спадарыня Марына.

12 траўня ў Бруселі прайшло спатканне сваякоў беларускіх палітвязняў з прадстаўнікамі Еўрапейскага парламенту. Адным з пасланняў афіцыйнаму Менску стала стварэнне ў Еўрапарламенце адмысловай групы, якая будзе сачыць за лёсам палітзняволеных у Беларусі.

Источник: http://belsat.eu/be/articles/maryna-adamovich-u-kozhnaga-belaruskaga-palitvyaznya-zyavisya-svoj-pradstanik-u-erope/

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры