Знойдзен: Шаўковы Раман -- начальнік броневых цягнікоў атамана Сямёнава, падпалкоўнік

Мы працягваем публікацыю артыкулаў, якія паступілі ад экспертаў "Школы пошуку інфармацыі аб рэпрэсаваных".

 Аўтар: Алёна Дробыш

 Я пачала пошукі сваіх продкаў позна. Ужо даўно не было ні бабулі, ні дзядулі. Нейкіх моцных сямейных сувязяў не было. Таму асноўнай крыніцай інфармацыі для мяне былі мае бацькі. Пра тое, што сваякоў татавай бабулі арыштавалі, я чула і раней, бо вайна іх прывяла са Смаленшчыны, а назад вяртацца ўжо не было да каго. А вось пра тое, што і родны брат мамінага дзеда знік недзе далёка ў Расеі, я даведалася толькі калі спытала пра продкаў.

Мама памятала з размоў, што адзін з братоў яе дзеда, ці то Раман, ці то Канстанцін, быў вельмі "разумны" (адукаваны), што ягоная маці называла яго на Вы. Ён "выбіўся ў людзі" і працаваў бухгалтарам на нейкім прадпрыемстве ў Ленінградзе (тады яшчэ быў Ленінград). Там яго і арыштавалі недзе перад вайной (2-й сусветнай).

Доўгі час сваякі спрабавалі даведацца пра яго лёс, але так і не здолелі. Калі мая бабуля выйшла замуж за дзеда, у якога былі франтавыя сябры сярод высокіх партыйных чыноў, то яны папрасілі зяця даведацца пра лёс асуджанага. Але дзед адразу атрымаў жорсткі адказ: "Ты куды, дурань, лезеш? Сам туды захацеў?"

Відаць, пасля таго ўсе пошукі і спыніліся.

Карацей, мне было вядома, што Шаўкоў Раман/Канстанцін Яфімавіч з вёскі Высокае Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці працаваў у Ленінградзе на прадпрыемстве бухгалтарам, дзе і быў арыштаваны перад вайной. У яго была жонка, дзяцей не было.

Ні года нараджэння, ні даты арышта, ні што за прадпрыемства я не ведала. У базе "Мемарыяла" па рэпрэсаваных я Шаўкова не знайшла. Тады я проста напісала ліст у ФСБ (ну а хто наступнік НКУС, КДБ і інш.?) і Архіўны камітэт, бо не ведала яшчэ тады, якія ў іх там архівы ёсць.

Першы мой запыт быў у 2013 г. і складзены абы-як, я нават не пазначыла ўсю тую інфармацыю, што ў мяне была.

Карацей, першыя адказы ад ФСБ (цэнтральнага і рэгіянальнага) былі аб тым, што яны такога не знайшлі.

Потым я прачытала ў інтэрнэце артыкул аб пошуку рэпрэсаваных і ўжо больш дасканала падышла да запыта. І яшчэ адзін запыт, на ўсялякі выпадак, даслала ў МУС. Тыя яго перанакіравалі ў ФСБ.

У выніку мне прыйшоў адказ якраз на той ліст, што МУС пераслаў, што дакладна на такога чалавека ніякай інфармацыі не маем, але ў нас ёсць справа, па якой праходзіць Шаўковы (Шелковый) Раман Яфімавіч, 1891 г.н., народжаны ў в. Высокае Шклоўскага раёна БССР, беларус, гр-н СССР, беспартыйны, няскончаная вышэйшая адукацыя, працаваў эканамістам Навучальна-вытворчага камбіната ДТК Прыгараднага раёна, жыў у Ленінградзе, вул. Стрэмянная.

Шаўковы Р.Я. быў арыштаваны 23 красавіка 1936 г. Упраўленнем НКУС па Ленінградскай вобласці. Абвінавачваўся ў злачынствах, прадугледжаных арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР (антысавецкая агітацыя). Прысудам Спецкалегіі Ленінградскага абласнога суда ад 10 лютага 1937 г. асуджаны на 10 год пазбаўлення волі ў папраўча-працоўным лагеры. Адбываў пакаранне ў Севвостлаге НКУС (Магаданская вобласць). Шаўковы Р.Я. памёр 27 кастрычніка 1938 г. Дадзеных аб прычыне смерці і месцы пахавання не маецца.

Заключэннем Пракуратуры г. Санкт-Пецярбурга ад 18 траўня 1995 г. Шаўковы Р.Я. рэабілітаваны.

Яшчэ ў справе і лісце была інфармацыя аб усіх сваяках: жонка, маці, бацька, тры браты і тры сястры, з пазнакай іх узросту і месца пражывання.

Па іх мы з мамай і вызначылі, што гэта менавіта той Шаўкоў, якога я шукала. Мама памятала некаторыя імёны братоў і сясцёр свайго дзеда.

Праз некалькі год, калі пачалі ладзіцца курсы "Школы поиска информации о репрессированных", я даведалася, што можна атрымаць дакуманты з асабістай справы рэпрэсаванага. І я вырашыла іх атрымаць.

Гэта каштавала і грошай, і часу. Трэба было сабраць дакуманты, якія б сведчылі сваяцтва з гэтым чалавекам і засведчыць іх у натарыуса, што нятанна. Частку дакумантаў я ўзяла з сямейнага архіва, іншыя запытвала ў органе ЗАГС.

Яшчэ я баялася, што будуць цяжкасці з-за блытаніны з прозвішчам: Шаўкоў-Шаўковы. А па-руску нават маю бабулю як толькі не пісалі: "Шелкова, Шилкова, Шалкова. Таму я акрамя засведчаных копій, адаслала яшчэ шэраг копій з сямейнага архіва з розным напісаннем прозвішча: даведкі, атэстат бабулі і т.п.

І гэта прынесла вынік. Я атрымала копіі дакументаў са справы Шаўкова Р.Я.

Калі я ўпершыню іх чытала, я не магла паверыць таму, што там напісана. Бо там была і сувязь Рамана Яфімавіча з белагвардзейцамі, і бронецягнікі і супрацоўніцтва з Нац. кіраўніцтвам і праца памочнікам аташэ ў Рызе.

Я не магла паверыць, што гэта праўда, а не багатая фантазія ката дзеля выслугі. Але дзеля чаго было столькі гарадзіць на аднаго чалавека?

Атрымлівалася, што Раман Яфімавіч, як і мой прадзед патрапіў на 1-ю сусветную. Але, калі мой прадзед Нікіфар нікуды не лез і страляў толькі паверх галоў (не хацеў людзей забіваць), то Раман прайшоў вайсковую вучэльню, даслужыўся з радавога да паручніка, камандаваў ротай і атрымаў узнагароды: ордэн Св. Анны і "Георгиевское оружие" за баявыя дзеі, аб чым я даведалася з дакументаў з базы па 1-й сусветнай: gwar.mil.ru.

Пасля Перавароту 1917 года ён апынуўся ў Сібіры на тэрыторыі, занятай "белымі", і ў 1918 годзе паступіў у атрад атамана Сямёнава, дзе з радавога афіцэрскай роты даслужыўся да начальніка бронецягнікоў, і быў узведзены ў чын падпаўкоўніка.

У 1919 г. Раман Яфімавіч выехаў у Гродна для ўстанаўлення сувязяў з Беларускім нацыянальным урадам. У Празе па загадзе белага камандавання сумесна з генералам Фон-Дер-Гольцам спрабаваў арганізаваць наступ на Чырвоную армію. Кароткі час працаваў памочнікам аташе ў Рызе. Затым "перайшоў да палякаў".

Шаўковы Р.Я. двойчы нелегальна пераходзіў мяжу, а ў 1920 г. паступіў у Беларускі Рэвком у г. Мінску. З 1920 па 1922 гг. служыў у Чырвонай арміі, пасля чаго быў служачым. Давучыўся да 4 курса Ленінградскага ўніверсітэта. Быў асуджаны ў 1925 г. па артыкулах 113 і 98 (за растрату і нелегальны пераход мяжы), за што атрымаў 3 гады зняволення.

На месца эканаміста Навучальна-вытворчага камбіната быў прызначаны 29 лютага 1936, а 23 красавіка таго ж года быў арыштаваны.

У сям'і пагаворвалі, што яго і прызначылі для таго, каб было на каго павесіць адказнасць за эканамічны стан прадпрыемства, але абвінавацілі яго, як і большасць тады, толькі ў антысавецкай агітацыі і тэрарыстычных намерах.

Каб даведацца, ці сапраўды жыццё брата майго прадзеда было такім насычаным, я стала пісаць у архівы.

У Рызе звестак аб памочніку аташэ Шаўкове не знайшлі, затое згодна адказу Дзяржаўнага Архіва Расейскай Федэрацыі, у картатэцы Белага руху быў знойдзены запіс:

- Шаўковы Раман Яфімавіч. Начальнік броневых цягнікоў Расійскіх войск, падпалкоўнік. Фонд "Колчак".

...

Яшчэ мне хацелася ведаць прычыну смерці і можа хоць якія падрабязнасці ўтрымання Рамана Яфімавіча. Таму я напісала ў Магаданскі МУС і запытала копіі дакументаў са справы асуджанага.

У атрыманых дакументах я знайшла кароткае апісанне Шаўкова Рамана: рост вышэй сярэдняга, целасклад нармальны, валасы чорныя, вочы карыя, нос звычайны, на спіне радзімая пляма. Ён меў стаж эканаміста 10 год. Меў ордэн Чырвонага Сцяга за Кранштацкую аперацыю 1921 г. У лагер ён прыплыў на параходзе. Трапляў у карцэр за абразу супрацоўнікаў лагера. А памёр з-за знясілення, авітамінозу, якія суправаджалі разладжванне страўніка пры міакардзіце і актыўнага развіцця безбялковага наплыву (ацёку), які выклікаў слабасць сэрца. Пахаваны Шаўковы Р.Я. на могілках "командировки" Ниже-Штурмовой" Ягадзінскага раёна Магаданскай вобласці.

У дакументах ёсць яшчэ копіі прысуду і вызначэння Спецкалегіі па скарзе асуджанага на прысуд, пратаколы і акты з усімі прозвішчамі (не замазаны), праўда не заўсёды чытэльнымі.

А яшчэ ў дакументах ёсць звароты жонкі Шаўкова Рамана - Ржэўскай Аляксандры Цімафееўны. Яна ў кастрычніку 1938 г. атрымала назад адасланую пасылку з допісам пошты Магадана "вяртаецца за смерцю адрасата". Потым яна доўга спрабавала даведацца ў адміністрацыі лагера, ці праўда ён памёр, але адказу так і не атрымала.

А яшчэ згодна пратаколам Шаўковы Раман казаў, што яшчэ адзін яго брат быў у савецкім лагеры. Шаўковы Ціт Яфімавіч, 1889 г.н. Ён ў 1936 г. будаваў канал Масква-Волга ў Дмітлагу. Яго маміны сваякі не шукалі – відаць, ён вярнуўся адтуль.

Калі я распытвала сваякоў пра продкаў і закранала тэму рэпрэсій, то колькі разоў чула, асабліва ад людзей сталага веку: "Не, у нас у родзе не было злачынцаў". Але, аказваецца, "былі". Толькі яны не злачынцы, яны – рэпрэсаваныя. А размах рэпрэсій быў проста жахлівы.

Рэпрэсіі закранулі амаль кожную сям'ю. І калі для сучасніка брат прадзеда, ці дзядзька бабулі – гэта нехта вельмі далёкі і нязначны, то для яго прадзеда, ці бабулі гэта быў блізкі чалавек, а яго арышт – трагедыя. 

Таму я хачу знайсці інфармацыю пра ўсіх рэпрэсаваных продкаў і распавесці іншым пра іх лёс і боль іх сям'і. 

 

Дакументы:

 

Обвинительное заключение

По делу № 2067 по обв. ШЕЛКОВОГО Р.Е. в пр.пр.ст. 58-10 ч. 1 УК

 

В Марте мес. 1936 г. в органы УНКВД ЛО поступили сведения о том, что ШЕЛКОВЫЙ Р.Е., проживающий в гор. Ленинграде, систематически занимается антисоветской агитацией.

Произведенным по настоящему делу расследованием было установлено, что гр. ШЕЛКОВОЙ Роман Ефимович, проживающий в г. Ленинграде по Стремянной ул. Д. № 16, кв. 8, работающий экономистом Ленинградского Отделения «Главморпрома», будучи враждебно настроен к существующему государственному строю, систематически среди свих знакомых занимается контрреволюционной агитацией, распространением провокационных слухов, высказывает террористические намерения и сожалеет о разгроме троцкистско-зиновьевской банды / см. л. 13 – 18, 173 – 174 /.

Одновременно с этим установлено, что ШЕЛКОВОЙ в прошлом до революции служил офицером в строй армии в чине штабс-капитана. В период гражданской войны / 1918 г. / ШЕЛКОВОЙ будучи на территории занятой белыми / Сибирь / поступил в отряд атамана Семёнова, сначала в качестве рядового офицерской роты, а потом последовательно занимал должности командира взвода, командира роты и Н-ка всех броневых поездов отряда Семёнова и будучи в этом отряде он, ШЕЛКОВОЙ, был произведён в чин подполковника, и те бронепоезда, которыми он командовал, являлись основной силой отряда Семёнова.

В 1919 г. ШЕЛКОВОЙ из отряда Семёнова выехал в Гродно для установления связи с Белорусским национальным правительством. Будучи в Праге / Чехословакия / ШЕЛКОВОЙ получил задание от белого командования организовать совместно с генералом Фон-Дер-Гольцем командиром корпуса, наступление против Красной Армии и после того, как эта попытка не дала никаких результатов, ШЕЛКОВОЙ был назначен помощником атташе в Риге.

Прослужив в указанной должности непродолжительное время, ШЕЛКОВОЙ перешел к полякам, а в 1920 г, перейдя уже вторично госграницу, явился в г. Минск и поступил в Белорусский Ревком, скрыв свою активную к/р деятельность, как во время нахождения в отряде атамана Семёнова, так и у Белорусского национального правительства. В последующие годы, занимая отв. должности в Красной Армии и работая в Советских учреждениях, ШЕЛКОВОЙ о своем прошлом также скрывал / л.д. 28 – 47 /.

Будучи допрошен по настоящему делу в качестве обвиняемого, ШЕЛКОВОЙ категорически отказался давать какие-либо показания о своей к/р деятельности в период 1935-36 гг., но в этом достаточно изобличается показаниями свидетелей / л.д. 13 – 18, 156 – 161, 173 /.

НА ОСНОВАНИИ ВЫШЕИЗЛОЖЕННОГО ОБВИНЯЕТСЯ:

1. ШЕЛКОВОЙ Роман Ефимович, 1891 г.р., с. Высокого, Шкловского района БССР, б/п, белорусс, быв. экономист Ленинградского Отделения «Главморпром», судимый в 1925 г. за растрату и нелегальный переход госграницы СССР со стороны Польши,

В том, что на протяжении 1935 – 36 г.г. систематически занимался к/р агитацией, распространением различных провокационных слухов, высказыванием террористических намерений и т.п., т.е. в пр.пр. ст. 58-10 ч. 1 УК, а поэтому

ПОСТАНОВИЛ:

Дело № 20567 по обв. ШЕЛКОВОГО Р.Е. направить в Спецколлегию Ленинградского Областного Суда на рассмотрение.

Пом. обл. прокурора по спецделам… 

 

 Акт о предании трупа земли № 457

29 Сентября 1938 г. Бол-ца пр-ка «Штурмовой».

Мы нижеподписавшиеся Нач-к п/л-та Резников, уполн. При бол-це санитар поризводящийц погребение Лукашенко.

Составили акт о предании трупа земле з/к Шелковый роман № л/д 119833, г. рожд. 1891,. Поступившего в б-цу 17/9 с Н. Штурмовой и умер 27/9.

 

 Копия.

ПРИГОВОР по делу № 10184/20567.

ИМЕНЕМ РОССИЙСКОЙ СОЦИАЛИСТИЧЕСКОЙ СОВЕТСКОЙ РЕСПУБЛИКИ

10 Февраля 1937 . Спецколлегия при Лен.Обл.Суде, в составе:

Председательствующего КОРОЛЬКОВА,

Членов Коллегии: ПЕТРОВА Н. и ЧЕХОВА

При Секретаре ЦИБУЛЬСКОЙ

Рассмотрела в закрытом судебном Заседании дело по обвинению ШЕЛКОВОГО Романа Ефимовича рожд. 1891 г., урож. С. Высокое, Шкловского района, Б.С.С.Р., из крестьян – быв. подполковника, и Начальника бронепоездов белого атамана СЕМЕНОВА, с незаконченным высшим образованием, б/п., женатого, судивш. в 1926 г. за растрату и нелегальный переход госграницы. В пр.пр. ст. 58-10 ч. 1 УК.

Судебным следствием и материалами дела виновность подсудимого ШЕЛКОВОГО установлена в том, чтол он будучи враждебно настроенным против Советской власти неоднократно при встречах со свидетелем АЛЕКСАНДРОВСКИМ в Феврале, Марте и Апреле мес. 1936 г. вел контрреволюционные разговоры, клеветал на крестьянство, на Красную Армию, высказывал соображения пораженческого и террористического характера, чем совершил пр.пр. ст. 58-10 ч. 1. УК.

Рук. Ст. 319 (?) УПК СПЕЦКОЛЛЕГИЯ

ПРИГОВОРИЛА:

ШЕЛКОВОГО Романа Ефимовича лишить свободы на ДЕСЯТЬ / 10 / ЛЕТ с 23.04.1936 г. с последующим поражением прав предусмотренных ст. 31 (?) а-б УК на ПЯТЬ ЛЕТ.

Меру пресечения оставить содержание под стражей.

Приговор может быть обжалован в Спецколлегии Верхсуда РСФСР в течение 72-х часов с момента вручения копии приговора осужденному…

 

Работы экспертов "Школы поиска информации о репрессированных":

Елена Коровченко. Палачи без работы не сидели

Дмитрий Дрозд. История одной фотографии (поиск информации о репрессированных - продолжение)

Алесь Кіркевіч. Крыж і лісты Ўладзіміра Кіркевіча

Игорь Станкевич. Жизнь — это боль, страдания и бесконечные потери родных и близких (история моей бабушки — дочери «врагов народа»).

Максім Гацак. Збіраў грошы на рамонт царквы – расстраляць!

Игорь Станкевич. Меня поразила лютая жестокость и бесчеловечность коммунистического режима.

Алесь Кіркевіч. Біце іхных курэй, гэта куры ворагаў народу!

 

Обратите внимание

Полезное видео

Публичный источник пополнения базы данных нарушения прав человека в Республике Беларусь
Заполните форму на нашем сайте. Пришлите ее нам. Собираем документы вместеПодробнее
15 лет и полное молчание

Наши партнеры