Размова Калінкінай: амністыя – акт гуманнасці дзяржавы ці бонус для ўлады перад выбарамі?

Добрая навіна для тысяч беларусаў – у краіне плануецца амністыя. Гэта азначае, што сотні крымінальны спраў будуць спынены, тысячы чалавек выйдуць на волю. Наша дзяржава досыць жорстка карае, але часта праяўляе міласэрнасць.

Чаму ўзнікае неабходнасць у амністыі – госць «Размовы Калінкінай» юрыст Алег Агееў.

«У месцах зняволення знаходзіцца цяпер каля 30 тысячаў. І калі дзяржава абяцае вызваліць каля 8 тысячаў, то не факт, што іх усіх выпусцяць. Колькі іх выйдзе – вялікае пытанне. Аднак выглядае на тое, што заканадаўчая і выканаўчая ўлада такім спосабам спрабуюць рэабілітаваць жорсткую судовую сістэму. Можа гэта звязана з электаральнай кампаніяй і такім спосабам улада атрымлівае свае бонусы, бо тым, палітыкам, якія цяпер ва ўладзе, ім трэба перавыбірацца. Таму не выключаю і такой магчымасці», – лічыць госць праграмы.

Источник: http://www.nv-online.info/by/580/society/102284/Размова-Калінкінай-амністыя-–-акт-гуманнасці-дзяржавы-ці-бонус-для-ўлады-перад-выбарамі.htm

Обратите внимание