Беларускiя землi пад уладай Расiйскай імперыi

 

12 лютага 1839 года. Ліквідацыя уніі.

Да 1839 года ад большасці грэка-каталіцкіх святароў пагрозамі і царкоўнымі карамі былі атрыманы падпіскі аб згодзе на пераход у праваслаўе з умовай аднаразовай грашовай дапамогі і захавання ранейшых абрадаў і звычаяў. 12 лютага 1839 года ў Полацку сабраўся сабор на чале з грэка-каталіцкімі біскупамі Язэпам Сямашкам, Антоніем Зубко і Васілём Лужынскім. Сабор пастанавіў прызнаць далучэнне беларускіх дыяцэзій да праваслаўнай царквы1.

25 чэрвеня 1840 года. Адмена Літоўскага статута.

25 чэрвеня 1840 года Мікалай I падпісаў распараджэнне аб распаўсюджванні на заходнія губерні агульных расійскіх законаў. Нормы мясцовага права цалкам замяняліся агульнарасійскім заканадаўствам. Усё справаводства па судовай, адміністрацыйнай частцы павінна было весціся толькі на расейскай мове. Гэтым, безумоўна, пераследвалася мэта ліквідацыі "асаблівага статусу” заходніх (беларускіх) губерняў і уніфікацыі іх з унутранымі губернямі Расійскай імперыі2.

24 жніўня 1904 года. Адменены ўсе віды цялесных пакаранняў. Працэс адмены цялесных пакаранняў iшоў паступова. У 1785 годзе ад цялесных пакаранняў былі вызваленыя дваране, знакамітыя грамадзяне, купцы першай і другой гільдый. 1796 год - адмена катаванняў і цялесных пакаранняў для духавенства і клеймаванне злачынцаў старэйшых за 70 гадоў. 1808 год - адмена цялесных пакаранняў для жонак святароў.  1811 год - вызваленне ад цялесных пакаранняў простых манахаў. Указам пра пакаранні 1845 года змякчалася кара для хворых і старых, выкананне прысуду не праводзiлася пры моцным марозе і ветры, з 1851 года пры пакаранні прысутнічаў лекар. I толькі 24 жніўня 1904 года былі адменены ўсе віды цялесных пакаранняў3.

1861 год. Адмена прыгоннага права. 

Працэс адмены прыгоннага права быў доўгім.  Красавік 1797 года - маніфест аб трохдзённай паншчыне і забароне працаваць у нядзелю і святочныя дні. 1808 год - забарона продажу прыгонных на рынках і кірмашах. 19 лютага 1861 года падрыхтоўка праекта аб адмене прыгоннага права была скончана, імператар падпісаў маніфест «Аб Усяміласьцівым дараванні прыгонным людзям правоў стану свабодных сельскіх абывацеляў».

Сялянам дараваў свабоду і грамадзянскія правы (аднак сяляне заставаліся прывязаныя да абшчыны, што тармазіла развіццё эканомікі).

Сялянам выдаваліся надзелы, якія былі менш, чым да рэформы. Прычым зямля даставалася былым прыгонным не проста так, яны павінны былі яе выкупіць (кошт участкаў быў моцна завышаны дзяржавай).

Адрозненне ад становішча сялян да рэформы складалася ў тым, што цяпер яны былі асабіста вольныя, але вымушаны ўступаць у эканамічную кабалу да памешчыка4.

17 кастрычніка 1905 года. Маніфест.

Асноўнымі палажэннямі кастрычніцкага Маніфеста былі:

1.Царскі Маніфест дараваў свабоду слова, свабоду сходаў і стварэння саюзаў і грамадскіх арганізацый.

2.У выбарах зараз маглі ўдзельнічаць больш шырокія пласты насельніцтва - выбарчае права з'явілася ў тых саслоўяў, якія ім ніколі да гэтага не валодалі. Такім чынам, галасаваць цяпер маглі практычна ўсе грамадзяне.

3.Маніфест абавязваў загадзя разглядаць і зацвярджаць усе законапраекты праз Дзяржаўную Думу. З гэтага часу аднаасобная ўлада імператара аслабла, пачаў фарміравацца новы, больш дасканалы заканадаўчы орган5.

 

Права сярэднявечных княстваў на беларускіх землях

Вялiкае Княства Лiтоўскае

Вялiкае Княства Лiтоўскае ў часы Рэчы Паспалiтай

Беларускiя землi пад уладай Расiйскай імперыi

Беларуская Народная Рэспубліка

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка 

Рэспубліка Беларусь


* Праект для адукацыйных мэтаў. Інфармацыя не ўяўляе сабой поўны пералік арганізацый і фактаў па гісторыі беларускага права.

Крыніцы:

1. ru.wikipedia.org/wiki/Белорусская_грекокатолическая_церковь

2. http://my.mail.ru/community/history---/32E33FAD863CEC0E.html http://gorodok1863.livejournal.com/4823.html

3. http://kanobu.ru/articles/bol-i-strah-pyitka-i-nakazanie-365924/

http://molgvardia.ru/nextday/2013/08/24/57423

4.ru.wikipedia.org/wiki/Крестьянская_реформа_в_России

5. vokrugsveta.ru/encyclopedia/index.php?title=Манифест_17_октября_1905_года

Слайд:

1. Кастусь Каліноўскі -- паводле ілюстрацый (Мастакі: Валянцін і Лілія Варэцы)

2. Гравюра - http://nn.by/?c=ar&i=81786

Обратите внимание

Наши партнеры